Жан-Поль Бэльмандо
Жан-Поль Бэльмандо (па-француску: Jean-Paul Belmondo; 9 красавіка 1933 — 6 верасьня 2021) — францускі актор, славу якому прынесла роля амаральнага прыхільніка Гамфры Богарта ў маніфэсьце францускай «новай хвалі» — фільме «На апошнім дыханьні» (1960).
Жан-Поль Бэльмандо | |
Дата нараджэньня | 9 красавіка 1933[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 6 верасьня 2021[7][8][6][…] (88 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | кінапрадусар, кінаактор, каскадэр, тэатральны актор, актор, тэатральны рэжысэр |
Навуковая сфэра | акторства[d][9], directing[d][9] і кінавытворчасьць[d][9] |
Сябра ў | Q3508321?[10] |
Бацька | Paul Belmondo[d][11] |
Дзеці | Поль Бельмандо (аўтагоншчык)[d], Stella Belmondo[d], Patricia Belmondo[d] і Florence Belmondo[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0000901 |
Подпіс | |
Навучаўся на курсах драматычнага мастацтва ў П. Д’юкса і Р. Жырара. Працаваў у парыскіх тэатрах. 3 1956 году ў кіно. Глыбіня драматычнага дараваньня і здольнасьць да пераўвасабленьня найбольш выявіліся ў фільмах «На апошнім дыханьні», «Лісты паслушніцы», «Чачара», «Жанчына ёсьць жанчына» (усе 1960), «Леон Марэн, сьвятар» (1961), «Шалёны П’еро» (1965), «Злодзей» (1967), «Славутыя любоўныя гісторыі», «Адрынутыя» (паводле твора Віктора Юго) і іншыя. Пазьней пачаў здымацца пераважна ў прыгодніцкіх фільмах і баевіках («Сто тысяч даляраў на сонцы», 1964; «Цудоўны», 1973; «Труп майго ворага», 1976; «Хто ёсьць хто», 1979; «Прафэсіянал», 1981; «Ас з асаў», 1982; «Слава», 1984; «Вясёлы Вялікдзень», 1985). Выступаў як прадусар у фільме «Ставіцкі» (1974), дзе да таго ж выканаў галоўную ролю. Быў уладальнікам кампаніі «Сэрыта-фільм».
Узнагароды
рэдагавацьКінаўзнагароды
рэдагаваць- Кінапрэмія «Сэзар» (1989) за фільм «Пестунок лёсу»
Дзяржаўныя ўзнагароды
рэдагаваць- Камандор ордэна Ганаровага легіёна
- Камандор ордэна мастацтваў і літаратуры
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Jean-Paul Belmondo // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Jean-Paul Belmondo // filmportal.de — 2005.
- ^ Jean-Paul Belmondo // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Jean-Paul Belmondo // BFI Film & TV Database
- ^ http://www.lipstickalley.com/showthread.php?t=230212&page=109
- ^ а б в Fichier des personnes décédées mirror
- ^ Jean-Paul Belmondo est mort (фр.) / J. Fenoglio — Paris: Société éditrice du Monde, 2021. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
- ^ https://www.lefigaro.fr/cinema/jean-paul-belmondo-le-magnifique-est-mort-20210906
- ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Le Maitron (фр.) — 1964.
- ^ https://www.cnews.fr/culture/2021-09-06/son-pere-paul-sa-carriere-son-heritagequand-jean-paul-belmondo-nous-parlait-de