Жаночая зборная Кітаю па валейболе

Жаночая зборная Кітаю па валейболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Кітай на міжнародных валейбольных турнірах. Кіруецца Кітайскай валейбольнай асацыяцыяй. Ёсьць адной з наймацнейшых жаночых нацыянальных валейбольных зборных сьвету, зьяўляючыся трохразовым чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў, двухразовым чэмпіёнам сьвету, 5-разовы пераможцам розыгрышаў Кубка сьвету і 13-разовым чэмпіёнам Азіі.

Жаночая зборная Кітаю па валейболе
Сьцяг Кітаю
ФэдэрацыяКітайская валейбольная асацыяцыя
КанфэдэрацыяАзіяцкая канфэдэрацыя валейболу
Рэйтынг МФВ5
Колерычырвоны
Форма
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Апошняе абнаўленьне30 жніўня 2024 году

Гісторыя

рэдагаваць

Валейбол зьявіўся ў Кітаі ў 1905 годзе ў паўднёвых рэгіёнах краіны, як то ў Ганконгу і Гуанчжоў. Значнае разьвіцьцё валейболу ў краіне пачалося пасьля 1949 году. Тады былі арганізаваныя выезды кітайскіх валейбалістаў у краіны Ўсходняй Эўропы дзеля вывучэньня тэхнікі і тактыкі гульні. У 1953 годзе была створаная Кітайская валейбольная асацыяцыя, якая ў тым жа годзе ўступіла ў склад Міжнароднай фэдэрацыі валейболу. Праз тры гады была сфармаваная жаночая зборная краіны, якая ўзяла ўдзел у чэмпіянаце сьвету, які ладзіўся у сталіцы Францыі Парыжы. У першым сваім матчы на турніры 30 жніўня кітаянкі ўпэўнена выгулялі зборную Аўстрыі зь лікам 3:0. У далейшым зборная здабыла яшчэ тры перамогі, але шэсьць разоў трывала паразы, заняўшы ў выніку 6-е месца, прапусьціўшы наперад толькі моцныя ўсходнеэўрапейскія каманды.

У далейшым аж да 1974 году кітайская нацыянальная зборная амаль не брала ўдзелу міжнародных турнірах, што было павязаны з унутрыпалітычнымі праблемамі і канфліктам вакол прызнаньня спартовых фэдэрацыяў Тайваню пад сьцягам Кітайскай Рэспублікі. У 1974 годзе зборная Кітаю з КНР зноў была сярод удзельніцаў сусьветнага першынства, якое было згулянае ў Мэксыцы, прычым пытаньне аб тым, хто будзе прадстаўляць Кітай было разьвязанае толькі напярэдадні чэмпіянату. Пасьпешна сабраная каманда выступіла няўдала, заняўшы толькі 14-е месца пры 23 удзельніцах. Зь сярэдзіны 1970-х гадоў валейбол Кітаю канчаткова вярнуўся на міжнародную арэну, а выніку паляпшаліся. У 1979 годзе зборная здабыла залатыя мэдалі на чэмпіянаце Азіі. Большая частка 1980-х гадоў прайшла з гегемоніяй зборнай Кітаю на міжнароднай арэне. Кітаянкі сталі алімпійскімі чэмпіёнкамі ў 1984 годзе, здабылі перамогі ў чэмпіянатах сьвету 1982 і 1986 гадоў ды перамгалі на іншых турнірах, як то чэмпіянат Азіі ў 1987 і 1989 гадах.

 
Кітаянкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году.

У першай палове 1990-х гадоў зборная зазнала некаторы спад вынікаў на тле зьмены пакаленьняў, але на азіяцкім кантынэнце зборная Кітаю практычна ня ведала сабе роўных. Пасьля гэтых няўдачаў нацыянальную каманду ачоліла адна з самых выбітных валейбалістак краіны, лідэр «залатой» зборнай пачатку 1980-х Лан Пін. На летніх Алімпійскіх гульнях 1996 году кітаянкі дакрочылі да фіналу, дзе ва ўпартаў барацьбе саступілі зборнай Кубы. На чэмпіянаце сьвету 1998 году яны зноў зазналі паразу ад кубінак у фінальным матчы турніру. На пачатку 2000-х каманда мела пэўныя посьпехі, у тым ліку залатыя мэдалі на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 году, але ў наступным часе ў зборнай Кітаю пагоршыліся вынікі.

У 2010—2012 гады зборная Кітаю была значна абноўленая. Да летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году ад алімпійскага складу 2008 году засталося толькі чатыры валейбалісткі. І калі ў перадалімпійскім 2011 годзе ў выніках каманды быў пэўны ўздым, тады ў 2012 годзе выступы зборнай зноў не дасягнулі чаканьняў і перш за ўсё на Алімпійскіх гульнях у Лёндане. Зборная скончыла барацьбу за мэдалі на чвэрцьфінальнай стадыі, саступіўшы зборнай Японіі ў пяці сэтах. У 2014 годзе зборная Кітаю ў значнай ступені вярнула некалькі страчаныя пазыцыі ў сусьветным валейболе. На чэмпіянаце сьвету, які ладзіўся ў Італіі, кітайскія валейбалісткі дакрочылі да фіналу, дзе ва ўпартай барацьбе саступілі зборнай ЗША зь лікам 1:3 і сталі срэбранымі прызэркамі першынства. У 2015 годзе кітайская нацыянальная каманда працягнула свой удалы рух, спачатку вярнуўшы сабе тытул наймацнейшай каманды Азіі на хатнім чэмпіянаце кантынэнту, а затым стаўшы першай у розыгрышы Кубка сьвету. 2016 год прынёс зборнай Кітаю трэцяе ў іхняй гісторыі алімпійскае золата, аднак турнір для прадстаўніцаў Азіі складваўся цяжка.

На летнія Алімпійскія гульні ў Токіё, адкладзеныя на 2021 год праз пандэмію каранавірусу, каманда Кітаю ехала ў якасьці аднаго з галоўных фаварытаў, але зусім нечакана ня здолела нават выйсьці з групы папярэдняга этапу. Летнія Алімпійскія гульні 2024 году таксама былі ня вельмі ўдалымі, бо зборная Кітаю была выбітая ў чвэрфцьфінале зборнай Турэччыны.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць