Жаночая зборная Беларусі па тэнісе
Жаночая зборная Беларусі па тэнісе — тэнісная каманда, якая прадстаўляе Беларусь у Фэд-кубку. Склад каманды вызначае Беларуская тэнісная фэдэрацыя.
Беларусь | |
Фэдэрацыя | Беларуская тэнісная фэдэрацыя |
---|---|
Колеры | |
Капітан | Эдуард Дуброў |
Актуальны рэйтынг | 2 ▲ (24 красавіка 2017) |
Першы выступ | |
1994 | |
Сусьветная група | |
Згуляных гульняў | 4 (3–1) |
Найлепшы вынік | фінал (2017) |
Дасягненьні гульцоў | |
Найбольш перамог | Тацяна Пучак (37–15) |
Перамог у адзінкавым разрадзе | Натальля Зьверава (24–7) |
Перамог у парным разрадзе | Тацяна Пучак (28–7) |
Найлепшая пара | Дар’я Кустава / Тацяна Пучак (7–0) |
Найбольш матчаў | Тацяна Пучак (45) |
Найдаўжэйшая кар’ера | Тацяна Пучак (15) |
Вэб-старонка | |
Апошняе абнаўленьне | невядома |
Мінуўшчына
рэдагавацьУпершыню Беларусь выступіла асобнай камандай на Кубку фэдэрацыі 1994 року, дайшоўшы да 1 кола Сусьветнае групы.
У 1999 року дзякуючы перамозе над Вэнэсуэлай Беларусь выйшла ў 2-ю Сусьветную групу, аднак ужо ў наступным сэзоне пакінула яе. Толькі праз чатыры гады адбыўся выхад у плэй-оф, аднак у ім беларускі саступілі славачкам.
Чарговы шанец здарыўся толькі ў 2011 року, калі Беларусь займела 4-х тэнісістак у топ-200[1]. Зь іхнім удзелам зборная перамагла Эстонію і выйшла ў 2-ю Сусьветную групу, аднак, саступіўшы зборным ЗША і Швайцарыі, зноў вярнулася ў 1-ю групу Эўраафрыканскае зоны. Толькі ў 2015 року перамога над Японіяй вярнулася Беларусь у 2-ю Сусьветную групу.
Нават без свайго наймацнейшага гульца, Вікторыі Азаранкі, беларуская зборная ў розыгрышы Кубка-2016 перамагла зборную Канады і выйшла ў плэй-оф, дзе перамога 3:2 над Расеяй упершыню вывела Беларусь у найвышэйшы дывізіён.
Гульцы
рэдагавацьВынікі
рэдагавацьПаказаныя толькі гульні ў Сусьветнай групе, плэй-оф Сусьветнай групы, 2-й Сусьветнай групе і плэй-оф 2-й Сусьветнай групы.
1994—1999
рэдагавацьРок | Спаборніцтва | Дата | Месца | Супернік | Лік | Вынік |
---|---|---|---|---|---|---|
1994 | Сусьветная група, 1-е кола | 18-19 ліпеня | Франкфурт (Нямеччына) | Нідэрлянды | 1-2 | Параза |
1998 | Сусьветная група II, плэй-оф | 25-26 ліпеня | Менск (Беларусь) | Вэнэсуэла | 4-1 | Перамога |
1999 | Сусьветная група II, чвэрцьфінал | 17-18 красавіка | Менск (Беларусь) | Чэхія | 1-4 | Параза |
Сусьветная група II, групавы этап | 21 ліпеня | Амстэрдам (Нідэрлянды) | Славенія | 3-0 | Перамога | |
Сусьветная група II, групавы этап | 22 ліпеня | Амстэрдам (Нідэрлянды) | Нідэрлянды | 0-3 | Параза | |
Сусьветная група II, групавы этап | 23 ліпеня | Амстэрдам (Нідэрлянды) | Японія | 2-0 | Перамога |
2000—2009
рэдагавацьРок | Спаборніцтва | Дата | Месца | Супернік | Лік | Вынік |
---|---|---|---|---|---|---|
2004 | Сусьветная група II, плэй-оф | 10-11 ліпеня | Браціслава (Славаччына) | Славаччына | 0-4 | Параза |
2010—2017
рэдагавацьРок | Спаборніцтва | Дата | Месца | Супернік | Лік | Вынік |
---|---|---|---|---|---|---|
2011 | Сусьветная група II, плэй-оф | 16-17 красавіка | Менск (Беларусь) | Эстонія | 5-0 | Перамога |
2012 | Сусьветная група II, 1-е кола | 4-5 лютага | Вустэр (ЗША) | ЗША | 0-5 | Параза |
Сусьветная група II, плэй-оф | 21-22 красавіка | Івэрдон-лё-Бэн (Швайцарыя) | Швайцарыя | 1-4 | Параза | |
2015 | Сусьветная група II, плэй-оф | 18-19 красавіка | Токіё (Японія) | Японія | 3-2 | Перамога |
2016 | Сусьветная група II, 1-е кола | 6-7 лютага | Квэбэк (Канада) | Канада | 3-2 | Перамога |
Сусьветная група, плэй-оф | 16-17 красавіка | Масква (Расея) | Расея | 3-2 | Перамога | |
2017 | Сусьветная група, 1-е кола | 11—12 лютага | Менск (Беларусь) | Нідэрлянды | 4-1 | Перамога |
Сусьветная група, паўфінал | 22—23 красавіка | Менск (Беларусь) | Швайцарыя | 3-2 | Перамога | |
Сусьветная група, фінал | 11—12 лістапада | Менск (Беларусь) | ЗША | 2-3 | Параза |
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ WTA Year End Singles Rankings—2010 (pdf). Жаночая тэнісная асацыяцыя (8 лістапада 2010). Праверана 22 лютага 2017 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Зборная на бачыне FedCup.com
- Афіцыйная бачына (рас.) Беларускай тэніснай фэдэрацыі