Арына Сабаленка

беларуская тэнісістка

Ары́на Сярге́еўна Сабале́нка (5 траўня 1998, Менск, Беларусь) — беларуская тэнісістка.

Арына Сабаленка
Краіна
Пражывае ў Менск
Нарадзілася 5 траўня 1998(1998-05-05)[1] (26 гадоў)
Рост 182 см[1][2]
Вага 80 кг
Пачатак кар’еры 2015 — цяпер
Працоўная рука правая (задні ўдар двуручны)
Прызавыя грошы 30 106 823 $[1]
Адзіночны разрад
Матчаў 416–188[1]
Тытулаў 14 ЖТА, 5 МТФ
Найвышэйшы рэйтынг 1 (11 Верасень 2023)
Турніры Вялікага шлему
Аўстралія Перамога (2023, 2024)
Францыя Паўфінал (2023)
Ўімбэлдан Паўфінал (2021, 2023)
ЗША Перамога (2024)
Парны разрад
Матчаў 90–67[1]
Тытулаў 6 МТФ
Найвышэйшы рэйтынг 1 (22 лютага 2021)
Турніры Вялікага шлему ў пары
Аўстралія Перамога (2021)
Францыя Паўфінал (2019)
Ўімбэлдан Чвэрцьфінал (2019)
ЗША Перамога (2019)
Асноўныя турніры ў пары
WTA Фінал (2017)
Арына Сабаленка ў Вікісховішчы
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сабаленка.

Кар’ера

рэдагаваць

Трэніравацца пачала зь дзяцінства. Прафэсыйную кар’еру пачала ў 2012 годзе[3]. У 2014 пачала займацца ў Нацыянальнай акадэміі тэнісу.

Першы тытул МТФ заваявала ў парным разрадзе зь Верай Лапко ў 2013 року. У 2014 упершыню выйшла ў фінал адкрытага юніёрскага чэмпіянату Эстоніі, а пазьней стала пераможцай турніру ў Фінляндыі. У парным разрадзе абараніла тытул (гэтым разам зь Нікай Шуткоўскай) і стала пераможцай гэтага ж турніру ў адзіночным разрадзе.

У канцы 2016 году паднялася на 137-ю пазыцыю рэйтынгу.

У 2017 року ў дэбютным турніры Вялікага Шлему ў другім коле выбыла з барацьбы. У Ташкенце ўпершыню дайшла да паўфіналу турніраў ЖТА, па шляху перамогшы 3-ю сеяную, 53-ю ракетку сьвету Тацяну Марыю. У кастрычніку 2017 упершыню прабілася ў фінал турніру ЖТА (у кітайскім Цяньцзіні(zh)), дзе саступіла Марыі Шарапавай[4]. Пасьля гэтага Арына Сабаленка ўпершыню ў сваёй кар’еры ўвайшла ў топ-100 сусьветнага тэніснага рэйтынгу і стала першай ракеткай Беларусі. Пасьля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Мумбаі Арына Сабаленка скончыла сэзон на 73-й пазыцыі рэйтынгу.

У красавіку 2018 Арына Сабаленка ўпершыню ў кар’еры ўвайшла ў топ-50 сусьветнага рэйтынгу. Гэта адбылося пасьля ўдалага выступу на турніры ў швайцарскім Люгана, дзе беларуска дайшла да фіналу. 25 жніўня 2018 року Арына Сабаленка заваявала першы ў кар’еры тытул на турнірах прэм’ер-узроўню. У фінальным паядынку ў Нью-Гэйвэне (ЗША) яна перайграла гішпанку Карлу Суарэс Навара. Пасьля гэтага беларуска трапіла ў топ-20 сусьветнага рэйтынгу. У верасьні беларуская тэнісістка атрымала перамогу на яшчэ адным прэм’ер-турніры ў Вухані, цягам якога перамагла 6-ю тэнісістку сьвету Эліну Сьвітоліну. На адкрытым чэмпіянаце Кітаю выйшла ў чвэрцьфінал. З-за хваробы Арына Сабаленка адмовілася ад удзелу ў ВТБ Кубку Крамля[5]. Жаночая тэнісная асацыяцыя прызнала Арыну Сабаленка «Пачаткоўцам году» паводле вынікаў 2018 году[6]. Напрыканцы году Сабаленку займала 11-ю пазыцыю сусьветнага рэйтынгу[7].

У студзені 2019 году Арына Сабаленка перамагла на чэмпіянаце ў Шэньчжэні[8]. Наняла новага трэнэра па фіўычнай падрыхтоўцы — амэрыканца Джэйсана Стэйсі[9]. У 2019 годзе стала пераможцам малога падагульняючага турніра Жаночай тэніснай асацыяцыі[10]. На Адкрытым чэмпіянаце Францыі дайшла толькі да другога кола, атрымаўшы паразу ад Аманды Анісімавай[11]. На Ўімблдоне 2019 году была пасеяная пад дзесятым нумарам, але ў першым жа коле прайграла Магдалене Рыбарыкавай[12].

У студзені 2020 году саступіла Крысьціне Плішкавай у другім коле турніра ў Шэньчжэні і ня здолела абараніць тытул[13]. У кастрычніку 2020 году перамагла Вікторыю Азаранку ў фінале турніра «J&T Banka Ostrava Open 2020»[14]. У лістападзе 2020 году стала пераможцам турніра Жаночай тэніснай асацыяцыі ў Лінцы[15].

Стала пераможцам турніра ў Абу-Дабі першага афіцыйнага турніра Жаночай тэніснай асацыяцыі, які праводзіўся ў 2021 годзе, атрымаўшы ў фінале перамогу над Веранікай Кудэрметавай[16]. Удзельнічала ў Алімпійскіх гульнях у Токіё, але саступіла ў другім коле Доне Векіч[17].

У верасьні 2021 году выйшла ў паўфінал Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе, дзе прайграла канадзкай тэнісістцы Лэйле Фернандэс за выхад у фінал[18].

28 студзеня 2023 году выйграла Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе, упершыню атрымаўшы перамогу ў адзіночным разрадзе на турніры «Вялікага шлему»[19].

Нацыянальная зборная

рэдагаваць

У красавіку 2016 року Арына Сабаленка ўпершыню трапіла ў зборную Беларусі, дзе прайграла невырашальны парны матч Кубка Фэдэрацыі, у якім Беларусь адолела Расею і выйшла ў I Сусьветную групу.

У першым сэзоне найвышэйшай групы зборная Беларусі дайшла да фіналу. У чвэрцьфінале супраць Нідэрляндаў і ў паўфінале супраць Швайцарыі Арына Сабаленка саступала ў першых матчах наймацнейшым тэнісісткам суперніцаў (Кікі Бэртэнс і Тымэа Бачынскі адпаведна), пасьля яна замацоўвала перамогі напарніцы Аляксандры Сасновіч над другімі ракеткамі (Міхаэлай Крайчак і Вікторыяй Голубіч адпаведна). На час паўфіналу Сабаленка мела 125-ы рэйтынг.

У фінальным матчы супраць ЗША Арына Сабаленка перамагла чэмпіёнку ЗША, 13-ю ракетку сьвету Слоўн Стывэнс, аднак пазьней саступіла 10-й ракетцы Како Вандэвэй і ў парным разрадзе, у выніку чаго ЗША атрымала мінімальную перамогу 3:2.

  1. ^ а б в г д е ё ж WTA website
  2. ^ https://www.wtatennis.com/players/320760/aryna-sabalenka
  3. ^ Арина Соболенко (рас.). OOO "Спортс Инвесторс, Русь". Праверана 30 кастрычніка 2021 г.
  4. ^ Константин Лобандиевский (4 студзеня 2019) От прошлого к будущему: хороша Маша, но Арина Соболенко лучше во всем (рас.). Прессбол.
  5. ^ Арина Соболенко снялась с турнира «ВТБ Кубок Кремля» по болезни. Ее место займет «лаки лузер» (рас.). Twitter (14 кастрычніка 2018).
  6. ^ Арына Сабаленка прызнаная "Пачаткоўцам года". Белтэлерадыёкампанія (19 кастрычніка 2018).
  7. ^ Мария Никулашкина (1 лютага 2019) "Сказала, что тренер сделал из меня машину для убийств". Про крутое прозвище Соболенко (рас.). Спорт-Экспресс.
  8. ^ Арина Соболенко выиграла турнир в Шэньчжэне. Это ее третий титул (рас.). Eurosport (5 студзеня 2019).
  9. ^ Міхалевіч, Ю. (5 лютага 2019) «Хотим отомстить за прошлогоднее поражение». Соболенко и компания нацелены на победу в FedCup (рас.). СПОРТ.TUT.BY. Архіўная копія ад 24 жніўня 2019 г.
  10. ^ Арына Сабаленка выйграла малы падагульняючы турнір WTA. Belarus.by (28 кастрычніка 2019).
  11. ^ Соболенко не сумела выйти в третий круг "Ролан Гаррос" (рас.). РИА Новости Спорт (30 мая 2019).
  12. ^ Соболенко в двух сетах проиграла Рыбариковой в первом круге Уимблдона (рас.). championat.ru (1 ліпеня 2019).
  13. ^ Соболенко проиграла Кр. Плишковой и не смогла защитить титул в Шэньчжэне (рас.). Sport24 (7 студзеня 2020).
  14. ^ J&T Banka Ostrava Open 2020. У Арины Соболенко титул в одиночном разряде! (рас.). Белорусская теннисная федерация (25 кастрычніка 2020).
  15. ^ Соболенко выиграла турнир в Линце, завоевав третий титул в сезоне (рас.). ООО «Национальный спортивный телеканал» (15 лістапада 2020).
  16. ^ Арина Соболенко разгромила Веронику Кудерметову и выиграла первый турнир нового сезона WTA (рас.). Eurosport (13 студзеня 2021).
  17. ^ Георгий Сосно (26 ліпеня 2021) Арина Соболенко завершила выступление на Олимпиаде-2020 в Токио (рас.) championat.com
  18. ^ Арина Соболенко не смогла пробиться в финал US Open
  19. ^ Беларуска Арына Сабаленка выйграла Australian Open, Радыё Свабода, 28-01-2023

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць