Ежы Літвінюк
Е́жы Літвіню́к (па-польску: Jerzy Litwiniuk, па-ўкраінску: Єжи Літвінюк; 30 сакавіка 1923, м. Крэменец, цяпер у Тарнопальскай вобласьці Ўкраіны — 18 кастрычніка 2012) — польскі перакладнік, паэт.
Ежы Літвінюк | |
Jerzy Litwiniuk | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 30 сакавіка 1923 |
Памёр | 18 кастрычніка 2012 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладчык, паэт |
Мова | польская |
Значныя творы | «Калевала», «Лачплэсіс» |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Перакладаў зь беларускай, латыскай, расейскай, украінскай, фінскай, эстонскай і іншых моваў. Найбольш значным ягоным дасягненьнем лічыцца пераклад фінскага эпасу «Калевала»[1].
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСын Яна і Казіміры.
Па Другой сусьветнай вайне арыштаваны НКУС пад Люблінам, рок правёў у харкаўскім, разанскім, берасьцейскім лягерох НКУС разам з маці[2][3].
15 сакавіка 1947 зьехаў у Польшчу, дзе заняўся філялёгіяй, пачаў перакладаць паэзію.
Пераклады
рэдагавацьЗь беларускай мовы
рэдагаваць- Васіль Быкаў — «Дажыць да сьвітаньня. Круглянскі мост. Абэліск» (зь Віктарам Варашыльскім)
- Васіль Быкаў — «Трэцяя ракета; Дажыць да сьвітаньня» (зь Яўгеніюшам Кабацам)
- «Я з вогненнай вёскі: сьведчаньні ацалелых» (розныя перакладнікі)
- «Паэтычны дадатак сучаснай беларускай лірыкі» (з Адамам Паморскім)
З латыскай мовы
рэдагаваць- Оярс Вацыеціс — «Баляда пра сіняга кіта: вершы чатырох латыскіх паэтаў»
- Андрэйс Пумпурс — «Лачплэсіс»
Зь фінскай мовы
рэдагаваць- Марці Гаавіё — «Фінская міталёгія»
- Эйна Лейна — «Кантычкі»
- Эйна Лейна — «Песьні князя Яна і Кацярыны Ягелонкі»
- Тыма Мука — «Замля грэшная песьняй: баляда»
- Рауль Ройнэ — «Фінскія басьні»
- Калевала
З расейскай мовы
рэдагаваць- шмат
З украінскай мовы
рэдагаваць- Валеры Шаўчук — «Вока прорвы»
- Валеры Шаўчук — «Хата на ўзгорку»
Зь верхнелужыцкай мовы
рэдагаваць- Якуб Барт-Цішынскі — «Выбраная паэзія» (з Робэртам Стылерам)
З эстонскай мовы
рэдагаваць- Антон Хансэн-Тамссарэ — «Новы нячысьцік з Чартарыі»
З францускай мовы
рэдагавацьЗь іншых моваў
рэдагавацьПрэміі і ўзнагароды
рэдагавацьУзнагароджаны ўкраінскім ордэнам «За заслугі» III ступені (2008)[4] за значны ўнёсак у папулярызацыю ўкраінскай літаратуры.
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Памёр польскі перакладчык Быкава Культура. Радыё «Свабода» (22 кастрычніка 2012). Праверана 23 кастрычніка 2012 г.
- ^ Литвинюк Ежи (Litwiniuk Jerzy s. Jana) (рас.) Архивная коллекция Рязанского общества «Мемориал» Праверана 23 кастрычніка 2012 г.
- ^ Помер Єжи Літвінюк (укр.) ЛітАкцент Праверана 23 кастрычніка 2012 г.
- ^ Указ президента України № 33/2008 «Про відзначення державними нагородами України громадян іноземних держав» (укр.). Адміністрація Президента України (17 студзеня 2008). Праверана 29 лютага 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПольскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
Ежы Літвінюк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Архіў Разанскага «Мэмарыялу» (рас.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |