Круглянскі мост
«Круглянскі мост» — аповесьць беларускага пісьменьніка Васіля Быкава, напісаная ў 1968 годзе. Надрукавана ў часопісе Полымя №2 за 1969 год[1]. Гэта першая аповесьць Быкава з партызанскага цыклю. У тым жа годзе аповесьць была надрукаваная ў часопісе «Новый мир». Пераклад быў выкананы самім Быкавым.
Круглянскі мост | |
Круглянскі мост | |
Жанр: | аповесьць |
---|---|
Аўтар: | Васіль Быкаў |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Год напісаньня: | 1968 |
Публікацыя: | 1969 |
Электронная вэрсія |
Сюжэт
рэдагавацьЧацьвёра жаўнераў, сярод якіх хлопец Сьцёпка, атрымалі загад падарваць мост, які ня мае ніякага значэньня. Загад не зразумелы, але яго трэба выконваць…
Напісаньне
рэдагавацьАповесьць зьявілася з канкрэтнага факту. Быкаў расказаў Алесю Адамовічу, не нядаўна прачытаў у кнізе пра піянэраў-гэроеў, як адзін «хлопчык гэдак прасіўся дазволіць яму аддаць жыцьцё за радзіму, што добрыя дзядзькі-камандзіры не змаглі адмовіць і, нашпігаваўшы падводу выбухоўкай, адправілі хлопца зь ёю на мост. Мост, вядома быў узарваны, але ў мяне гэтая гісторыя не выклікала захапленьня». Быкаў напісаў сваю аповесьць, у цэнтры якой паставіў праблему маральнага выбару.
Рэакцыя ўладаў
рэдагавацьАдразу пасьля выхаду аповесьці ў «Полыме», твор вельмі добра быў ўпрыняты беларускім кіраўніцтвам. Аднак пасьля публікацыі яго ў расейскім «Новым мире», у часопісе «Огонек», 1969, № 40 зьявіўся ліст двойчы Героя Савецкага Саюзу, колішняга сакратара Чарнігаўскага і Валынскага абкамаў кампартыі, камандзіра партызанскага злучэньня А. Ф. Фёдарава і калектыўны ліст дзевяці былых партызанаў (апублікаваныя пад назвай «О повести В. Быкова „Круглянский мост“»), якія гнеўна накінуліся на аўтара творы і часопіс[2]. Праўду партызанскія камандзіры абвесьцілі паклёпам, аўтара фальсыфікатарам і дэгэраізатарам партызанскага руху.
«Круглянскі мост», разам з аповесьцю «Мёртвым не баліць» не ўключылі ў першы чатырохтомны збор твораў Васіля Быкава.
Экранізацыя
рэдагавацьПаводле аповесьці ў 1989 годзе быў зьняты аднайменны мастацкі фільм.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Доўгая дарога дадому. Васіль Быкаў
- ^ Доўгая дарога дадому