А́ндрэйс Пу́мпурс (22 верасьня [ст. ст. 10 верасьня] 1841 году, Ліфляндзкая губэрня, Расейская імпэрыя — 6 ліпеня [ст. ст. 23 чэрвеня] 1902 году, Рыга, Ліфляндзкая губэрня, Расейская імпэрыя) — латыскі паэт, найбольш вядомы дзякуючы стварэньню эпічнага твору «Лачплэсіс» і бачны дзяяч руху младалатышы. Таксама прымаў удзел добраахвотнікам у вайне на баку Сэрбіі супраць Асманскай імпэрыі ў 1876 годзе, а таксама служыў афіцэрам у расейскім войску. Быў заўзятым прапагандыстам латыскай культуры.

Андрэйс Пумпурс
Дата нараджэньня 22 верасьня (4 кастрычніка) 1841[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 6 (19) ліпеня 1902 (60 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак паэт, пісьменьнік, афіцэр
Жанры эпас
Узнагароды
ордэн сьвятога Станіслава

Біяграфія

рэдагаваць

Быў адным з трох дзяцей зь сям’і малазямельнага селяніна. Ня маючы магчымасьці працягнуць сваю адукацыю пасьля завяршэньня трохгадовага курсу з-за беднасьці сваёй сям’і, быў вымушаны працаваць каморнікам і рабіць брудную працу са сваім бацькам. Пумпурс захапляўся латыскай вуснай традыцыяй, асабліва моцна яму падабаліся легенды. Свае першыя вершы і раньнія накіды эпасу былі напісаны ў Пебалзе, сельскім цэнтры латыскай адукацыі і культурнага жыцьця паміж 1867 і 1872 гадамі.

Пасьля кароткага пэрыяду ў Рызе ён зьехаў у Маскву ў 1876 годзе, дзе пазнаёміўся са славянафіламі Іванам Аксакавым і ​​Міхаілам Катковым. Пумпурс стаўся трэцім латыскім добраахвотнак, які змагаўся за Сэрбію і іншымі расейскімі хаўрусьнікамі супраць туркаў. Вайсковая кар’ера вымусіла яго зьехаць у Севастопаль, а затым у Адэсу, дзе ён атрымаў адукацыю афіцэра. У 1882 годзе ён вярнуўся на радзіму, дзе браў удзел у таемных сустрэчах руху нарадавольцаў. З 1895 году ён працаваў інтэндантам ў Дзьвінску. Памёр праз рэўматызм, пахаваны на могілках у Рызе.

  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Пумпур Андрей Индрикович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць