Дэмакратычная Фэдэратыўная Югаславія
дзяржава ў Паўднёва-Ўсходняй Эўропе ў 1943—1945 роках
Дэмакраты́чная Рэспу́бліка Фэдэраты́ўная Югасла́вія (па-сэрбскахарвацку: Демократска Федеративна Југославија, Demokratska Federativna Jugoslavija) — дзяржава на Балканскім паўвостраве, што існавала ў 1945 годзе. Лічыцца правапераемніцай Каралеўства Югаславія і папярэднікам Фэдэратыўнае Народнае Рэспублікі Югаславія.
Дэмакратычная Рэспубліка Югаславія Демократска Федеративна Југославија Demokratska Federativna Jugoslavija | |||||
| |||||
| |||||
Афіцыйная мова | сэрбахарвацкая, славенская, македонская | ||||
Сталіца | Бялград | ||||
Форма кіраваньня | часовы ўрад | ||||
Гісторыя • Створаны часовы ўрад ДФЮ • Абвяшчэньне ДФЮ • Абвяшчэньне СФРЮ |
7 сакавіка, 1945 29 лістапада, 1945 5 красавіка, 1992 | ||||
Валюта | югаслаўскі дынар |
Назва
рэдагавацьАфіцыйнае выкарыстаньне назвы Дэмакратычная фэдэратыўная Югаславія (ДФЮ) было пачатае толькі з 10 жніўня 1945 року, пры гэтым да гэтага было два этапы выкарыстаньня гэтае назвы:
- пэрыяд з двума югаслаўскімі ўрадамі (29 лістапада 1943 року — 7 сакавіка 1945 року), калі існавалі раўналежна каралеўскі югаслаўскі ўрад у выгнаньні (у Лёндане) і Нацыянальны камітэт па вызваленьні Югаславіі ў краіне (абодва ўрады лічылі сябе адзінымі леґітымнымі). У гэты пэрыяд НКВЮ ўжываў ДФЮ як назву краіны.
- пераходны пэрыяд, на працягу якога з 7 сакавіка па 29 лістапада 1945 року на паперы існаваў аб’яднаны каралеўскі ўрад НКВЮ. У гэты пэрыяд назва ДФЮ была прынятая абодвума бакамі, і таму ў гэты пэрыяд ДФЮ можна лічыць апошняю фазаю каралеўства й першаю фазаю сацыялістычнае Югаславіі. Фэдэратыўная народная рэспубліка Югаславія была абвешчаная 29 лістапада 1945 року, і ў той жа дзень была скасаваная манархія.
Гісторыя
рэдагаваць- 29 лістапада 1943 у месьце Яйцэ (Босьнія) на другой сэсіі Антыфашыстоўскага веча народнага вызваленьня Югаславіі прынятае рашэньне аб будаўніцтве пасьля сканчэньня Другое сусьветнае вайны дэмакратычнае фэдэратыўнае дзяржавы югаслаўскіх народаў пад кіраўніцтвам КПЮ. Былі закладзеныя асновы фэдэратыўнага ладу краіны з 6 рэспублік: Сэрбія, Харватыя, Босьнія й Герцаґавіна, Славенія, Македонія й Чарнагорыя. Каралю Пятру II Караджорджавічу забаронена вяртацца ў краіну, а лёнданскі эміґранцкі ўрад пазбаўлены ўсіх правоў законнага ўраду Югаславіі.
- 7 сакавіка 1945 у Бялградзе сфармаваны ўрад Дэмакратычнае Фэдэратыўнае Югаславі на чале зь Ёсіпам Броз Ціта. Новы ўрад прызналі СССР, Вялікабрытанія, ЗША і іншыя зьвязныя дзяржавы.
- Пасьля ўтварэньня агульнаюгаслаўскага ўраду пачалося фармаваньне ўрадаў рэспублік: 9 красавіка — Сэрбіі, 14 красавіка — Харватыі, 16 красавіка — Македоніі, 17 красавіка — Чарнагорыі, 27 красавіка — Босьніі й Герцаґавіны, 5 траўня — Славеніі.
- 7 жніўня 1945 у Бялградзе адбылася трэцяя сэсія Антыфашыстоўскага веча народнага вызваленьня Югаславіі, якая была пашыраная 36 дэпутатамі апошняга югаслаўскага парлямэнту 1938 року, ня меўшымі стасункаў зь нямецкімі акупантамі. Пашыранае Антыфашыстоўскае веча было названае Часоваю Народнаю скупшчынаю Югаславіі, якое прыняло першыя законы новае Югаславіі.
- лістапад 1945 — выбары ва Ўстаноўчую скупшчыну, на якіх 96 % галасоў атрымаў Адзіны народна-вызваленчы фронт Югаславіі.
- 29 лістапада 1945 — Устаноўчая скупшчына канчаткова ліквідуе манархію і абвяшчае Фэдэратыўную Народную Рэспубліку Югаславія.
Адміністратыўны падзел
рэдагавацьУ Дэмакратычнай Фэдэратыўнай Югаславі былі створаны шэсьць фэдэральных дзяржаваў:
- Фэдэральная дзяржава Босьнія й Герцаґавіна
- Фэдэральная дзяржава Славенія
- Фэдэральная дзяржава Сэрбія
- Фэдэральная дзяржава Харватыя
- Фэдэральная дзяржава Чарнагорыя
- Дэмакратычная фэдэральная Македонія