Дэвергі — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Бакштаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Дэвергі
лац. Devierhi
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Бакштаўскі
Насельніцтва: 21 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231339
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°57′52″ пн. ш. 26°3′13″ у. д. / 53.96444° пн. ш. 26.05361° у. д. / 53.96444; 26.05361Каардынаты: 53°57′52″ пн. ш. 26°3′13″ у. д. / 53.96444° пн. ш. 26.05361° у. д. / 53.96444; 26.05361
Дэвергі на мапе Беларусі ±
Дэвергі
Дэвергі
Дэвергі
Дэвергі
Дэвергі
Дэвергі

Гісторыя

рэдагаваць

У сярэдзіне XIX стагодзьдзя вёска і засьценак у Бакштаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, адносіліся да Бакштаўскага сельскага таварыства, дзяржаўная ўласнасьць. У 1861 г. у вёсцы 109 рэвіскіх душ, у засьценку 4 рэвіскія душы. Паводле перапісу 1897 г., у вёсцы 38 двароў, 293 жыхары, у засьценку Новыя Дэвергі 11 жыхароў.

У 1905 г. у вёсцы 343 жыхары, 382 дзесяціны зямлі, у засьценку 15 жыхароў, 28 дзесяцін зямлі. У 1909 г. у вёсцы ўжо 58 двароў, 391 жыхар, у засьценку 4 двары, 12 жыхароў.

У 1921—1939 гг. у Бакштаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. у вёсцы 40 двароў, 189 жыхароў, у засьцепку Новыя Дэвергі 3 двары, 9 жыхароў.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (55 двароў, 292 жыхары) і засьценак (8 двароў, 17 жыхароў) у Даўнароўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. Уваходзіла ў калгас імя М. С. Хрушчова. 3 20.1.1960 г. у Івейскім раёне, з 25.2.1960 г. у Бакштаўскім сельсавеце. У 1970 г. 127 жыхароў, у 1986 г. 27 двароў, 69 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса «Іскра». Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю. У 1999 г. 18 двароў, 44 жыхары.

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць
  • Капліца сьв. Алены (1993), на поўнач ад вёсцы, на каталіцкіх могілках[2]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць