Дынар

валюта розных дзяржаваў

Дына́р (ад па-лацінску: dēnārius «што складаецца зь дзесяці», ад па-лацінску: dēnī «па дзесяці», ад па-лацінску: decem «10»[1]) — грашовая адзінка розных краінаў, большасьць зь якіх — арабамоўныя або былі часткаю Асманскае імпэрыі (напрыклад, дзяржавы, што ўваходзілі ў склад Югаславіі). Слова «дынар» (па-арабску: دينار‎) пайшло ад дэнарыя, назвы манэты Рымскае імпэрыі. Грошы, што згадваюцца ў Каране, таксама маюць назву дынараў.

Краіны, што ўжываюць (або ўжывалі) дынар
Дынар Кралевіча Марка. Авэрс.

Краіны, што выкарыстоўваюць дынар як уласную валюту

рэдагаваць

У 2015 годзе было абвешчана пра выпуск тэрарыстычнаю арґанізацыяю «Ісламская дзяржава», дзеючай як няпрызнаная дзяржава на тэрыторыі Сырыі й Іраку, залатых манэтаў — дынараў. Курс гэтага дынару роўны 139 далярам ЗША[2].

Краіны, што раней выкарыстоўвалі дынар як уласную валюту

рэдагаваць
  1. ^ Дворецкий И. Х. Латинско-русский словарь. — М.: Русский язык, 1976. — 306 с; «denarius» в переводных словарях — Яндекс.Словари(недаступная спасылка)
  2. ^ Члены «Исламского государства» создали новую валюту. Белый Воротничок.