Дыега Люгана

уругвайскі футбаліст

Дыега Альфрэда Люгана Марэна (па-гішпанску: Diego Alfredo Lugano Morena; нарадзіўся 2 лістапада 1980 году, Канэлёнэс, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, абаронца клюбу «Сан-Паўлу» і нацыянальнай зборнай Уругваю, капітанам якой зьяўляецца.

Дыега Люгана
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 лістапада 1980(1980-11-02)[1][2][3][…] (43 гады)
Рост 188 см
Вага 84 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—2003
2002
2003—2006
2006—2011
2011—2013
2013
2013—2014
2015
2015—2016
2016—2018
Насьяналь
Пляса Калёнія (арэнда)
Сан-Паўлу
Фэнэрбахчэ
Пары Сэн-Жэрмэн
Маляга (арэнда)
Ўэст Бромўіч Альбіён
Гэкен
Сэра Партэньнё
Сан-Паўлу
13 (0)
46 (4)
95 (7)
125 (21)
12 (0)
11 (0)
9 (1)
11 (0)
15 (5)
18 (2)
Зборныя
2004—2014 Уругвай 95 (9)

Кар’ера

рэдагаваць

Кар’еру Дыега распачаў у адным з самых моцных клюбаў Уругваю «Насьяналь» у 1999 годзе, аднак за усе гады праведзеныя ў камандзе за клюб амаль не выступаў, а 2002 год правёў ў арэндзе ў клюбе «Пляса Калёнія». Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу бразыльскага клюбу «Сан-Паўлу», у склад якога далучыўся ў 2003 годзе. У Бразыліі Дыега атрымаў месца ў асноўным складзе. Разам з клюбам выйграў шэраг мясцовых і міжнародных трафэяў.

У 2006 годзе заключыў кантракт з турэцкім «Фэнэрбахчэ», у складзе якога правёў наступныя пяць гадоў сваёй кар’еры. Наступнымі клюбамі Люгана былі францускі «Пары Сэн-Жэрмэн», гішпанская «Маляга» й ангельскі «Ўэст Бромўіч Альбіён».

Міжнародная

рэдагаваць

У 2003 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Уругваю.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Насьяналь»:

«Сан-Паўлу»:

«Фэнэрбахчэ»:

Уругвай:

  1. ^ а б в Diego Lugano // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в DIEGO ALFREDO LUGANO // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Diego Alfredo Lugano Moreno // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Дыега Люганасховішча мультымэдыйных матэрыялаў