Прыдомак

прыстаўка да шляхецкага прозьвішча

Прыдо́мак (ад слова „дом“ — род, родавае гняздо) — частка прозьвішча ў некаторых шляхецкіх родаў Рэчы Паспалітай. Часьцей за ўсё ставіцца перад асноўным прозьвішчам (прыстаўка).

Маглі ўтварацца ад іншага прозьвішча (напр., Даніловіч-Храпавіцкі), родавага ўладаньня (Запольскі-Доўнар, Друцкі-Любецкі), гістарычнай асобы (Даўмонт-Сясіцкі), падваеньня (Булак-Балаховіч, Дуж-Душэўскі). У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя зьявіліся прыдомкі, утвораныя ад назвы родавага гербу.

Прыдомкі мела значная колькасьць беларускіх, летувіскіх, польскіх шляхецкіх родаў. У канцы XIX стагодзьдзя выйшаў слоўнік Аляксандра Стэкерта „Прыдомкі польскія, літоўскія і русінскія“.

Прыдомкі ў беларускай мове не скланяюццаСымонам Рак-Міхайлоўскім, пра Ёсіфа Воўк-Левановіча, Вінцэнту Дунін-Марцінкевічу).

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць