Дуглас Коста

бразыльскі футбаліст

Ду́глас Ко́ста дэ Со́ўза (па-партугальску: Douglas Costa de Souza; нарадзіўся 14 верасьня 1990 году, Сапукая-ду-Сул, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, атакуючы паўабаронца аўстралійскага клюбу «Сыднэй». Раней абараняў колеры нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Дуглас Коста
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 верасьня 1990(1990-09-14)[1] (34 гады)
Рост 168 см[2]
Вага 83 кг[2]
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Сыднэй
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2010
2010—2015
2015—2018
2017—2018
2018—2022
2020—2021
2021—2022
2022
2022—2023
2024
2024—
Грэмію
Шахтар
Баварыя
Ювэнтус (арэнда)
Ювэнтус
Баварыя (арэнда)
Грэмію (арэнда)
Лос-Анджэлес Гэлаксі (арэнда)
Лос-Анджэлес Гэлаксі
Флумінэнсі
Сыднэй
28 (2)
141 (29)
50 (8)
31 (4)
42 (2)
11 (1)
26 (3)
13 (2)
35 (5)
10 (0)
2 (0)
Зборныя
2014— Бразылія 31 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
20 лістапада 2018.

Кар’ера

рэдагаваць

Дуглас далучыўся да акадэміі клюбу «Грэмію», калі яму былі 11 гадоў. Дэбютаваў за дарослую каманду ў 18 гадоў у матчы супраць «Батафогу» 4 кастрычніка 2008 году, забіўшы гол у першай жа сваёй гульні. Ужо праз год і некалькі месяцаў гулец склаў дамову з украінскім клюбам «Шахтар», не зважаючы на цікавасьць з боку іншых эўрапейскіх клюбаў.

У новым клюбе Коста даволі хутка прайшоў адаптацыю, чаму спрыяла вялікая колькасьць бразыльскіх легіянэраў у клюбе. Дуглас зарэкамендаваў сябе як майстар выкананьня штрафных стрэлаў. Дэбют гульца прыпаў на матч Лігі Эўропы супраць ангельскага «Фулгэму», дзе Коста выйшаў на замену на 75 хвіліне. Першы гол у данецкім клюбе гулец забіў 14 сакавіка 2010 году ў пераможным матчы супраць харкаўскага «Мэталісту» (2:1)[3].

У нацыянальнай зборнай Бразыліі гулец дэбютаваў у лістападзе 2014 году ў матчы супраць зборнай Турэччыны, які праходзіў у Стамбуле.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Шахтар»:

«Баварыя»:

«Ювэнтус»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць