Дубравенка

рака ў Беларусі
(Перанакіравана з «Дубровенка»)

Дубраве́нка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Дняпра. Цячэ ў Магілёўскім раёне. Даўжыня 18 км. Плошча вадазбору 56 км².

Рака
Дубравенка
лац. Dubravienka
Месца ўпадзеньня Струшні ў Дубравенку
Месца ўпадзеньня Струшні ў Дубравенку
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Гаі
Вусьце Дняпро
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 18 км
Плошча басэйну 56 км²
Асноўныя прытокі
Правыя Струшня

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пачынаецца на паўночным усходзе ад вёскі Гаёў. Пры ўтоку Дубравенкі ў Дняпро знаходзіцца места Магілёў[1].

Патоп 1942 году

рэдагаваць
 
Ніжняе цячэньне Дубравенкі (2021 год, від з праспэкту Міру ў Магілёве)

10 красавіка 1942 году ў выніку прабіцьця аселага чыгуначнага насыпу праз раку адбыўся патоп, што пацягнуў сьмерць 2 тысячаў людзей[2].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 158.
  2. ^ Аляксей Бацюкоў (13 красавіка 2009) Трагедыя на Дубравенцы. Магілёўскія ведамасьціПраверана 2 студзеня 2013 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 158.