Патоп на Дубравенцы
Патоп на Дубравенцы — паводка 10 красавіка 1942 году ў Магілёве, што адбылася ў выніку прабіцьця аселага насыпу праз раку Дубравенка. Найбуйнейшае прыродна-чалавекатворнае бедзтва ў Беларусі, што пацягнула сьмерць 2 тысячаў людзей.
Патоп на Дубравенцы | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Месца | Магілёў |
Тып катастрофы | прыродна-тэхнагенная |
Прычына | прабіцьцё аселага насыпу праз раку Дубравенка |
Дата | 10 красавіка 1942 (82 гады таму) |
Час | удзень, другая палова дня |
Наступствы | |
Загінулі | 2 тысячы чалавек |
Перадумовы
рэдагавацьПры адступленьні з Магілёва ў ліпені 1941 году чырвонаармейцы падарвалі чыгуначны насып, што перасякае Дубравенку. Ад прасяданьня насып перакрыў рачное рэчышча. Да зімы за насыпам разьлілося возера з узроўнем вады да самых рэек. У пачатку красавіка 1942 г. нямецкія акупацыйныя ўлады скіравалі брыгаду на прабіцьцё насыпу некалькімі трубамі[1].
Бедзтва
рэдагаваць10 красавіка 1942 году рамонтнікі дайшлі да рэштак трубы, дзе савецкія вайскоўцы заклалі выбухоўку. Пры прарыве насыпу ў другой палове дня хваля імгненна змыла ўсіх рамонтнікаў. За 20 хвілінаў большасьць людзей, 129 дамоў, сынагогу і Быхаўскі рынак зь берагоў зьнесла ў Дняпро[2].
Сабраныя па берагах непрытомныя целы склалі ў адну яму. Большасьць загінулых не пахавалі праз багністы нанос глею і гліны, што замінаў падысьці да ракі яшчэ некалькі тыдняў. Трупы ў падсохлым глеі знаходзілі яшчэ цягам году.
Памяць
рэдагавацьПраз пашырэньне зьвестак аб патопе на навуковай нарадзе «Магілёў: гісторыя і сучаснасьць» у 2006 годзе студэнты Беларуска-расейскага ўнівэрсытэту зладзілі збор подпісаў з просьбай да Магілёўскага гарадзкога выканаўчага камітэту аб усталяваньні помніка ахвярам бедзтва[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Аляксей Бацюкоў (30 верасьня 2005) Дубравенкі крывавыя берагі. Наша Ніва. Праверана 3 студзеня 2013 г.
- ^ Магілёў: Моладзь ушанавала ахвяраў паводкі 1942 году. Радыё «Свабода» (10 красавіка 2007). Праверана 3 студзеня 2013 г.
- ^ Аляксей Бацюкоў (13 красавіка 2009) Трагедыя на Дубравенцы. Магілёўскія ведамасьці. Праверана 2 студзеня 2013 г.
Гэта — накід артыкула па гісторыі Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |