Дубраўка (княжна польская)

чэская княгіня

Дубраўка, вядомая таксама як Дабрані, або Дамбру́ўка, (па-чэску: Doubravka, па-польску: Dąbrówka; паміж 920 ці 931—977) — дачка чэскага князя Баляслава I, прадстаўніца дынастыі Пржэмысловічаў, княгіня польская.

Дубраўка
Doubravka, Dąbrówka
Дубраўка Багемская (партрэт працы Яна Матэйкі
Род дзейнасьці княжна
Дата нараджэньня 940-е
Месца нараджэньня 920 ці 931
Дата сьмерці 977(0977)
Занятак палітык
Навуковая сфэра гісторыя хрысьціянства[d][1] і каралеўская дынастыя[d][1]
Бацька Баляслаў І Грозны
Маці Бягота[d]
Дзеці Балеслаў I Храбры, Гунцэлін[d], Гунгільда Вэндэнская[d][2] і Сыгрыд Гордая[d][3]

Першым яе мужам быў Гунтэр Мерзебурскі, ад якога яна мела двух сыноў: Экехарда I і Гунцэліна.

У 965 годзе выйшла замуж за першага князя Польшчы Мешку I, які пад яе ўплывам прыняў хрысьціянства ў 966 годзе, разам са шматлікімі знатнымі асобамі. Хрост правёў чэскі біскуп Богувід (Bohuwid). Дубраўка садзейнічала распаўсюду хрысьціянства ў Польшчы. Памерла ў 977 годзе, пахавана ў Саборы Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі ў Гнезне.

Храніст Казьма Праскі ў «Чэскай кроніцы» у XII стагодзьдзі, крытычна ацэньваў Дубраўку: «Быўшы ўжо ў старэчым узросьце, яна выйшла замуж за польскага князя, зьняла пры гэтым са сваёй галавы ўбор і надзела дзявоцкі вянок, што было вельмі неразумна з яе боку».

У Дубраўкі і Мешкі было двое дзяцей: Баляслаў I Храбры і дачка Сьвятаслава, жонка караля Швэцыі Эрыка VI Пераможца, пасьля сьмерці якога стала жонкай дацкага караля Свэна I Вілабародага.

Літаратура

рэдагаваць
  • Титмар Мерзебургский. Хроника. В 8 кн. / Пер. с лат. И. В. Дьяконова. М.: «SPSL»-«Русская панорама», 2005.
  • Козьма Пражский. Чешская хроника. М., 1962.