Доўжа
Возера
Доўжа
Доўжа |
Доўжа — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Разьмешчанае ў 7 км на поўдзень ад Паставаў, каля вёсак Доўжа, Параскі і Шабаны. Належыць да групы Пастаўскіх азёр.
Знаходзіцца ў басэйне ракі Мядзелка. Плошча возера складае 1,04 км². Возера адносіцца да ліку неглыбокіх вадаёмаў. Найбольшая глыбіня возера складае — 13,7 м, сярэдняя — 5,16 м. Катлавіна возера выцягнутая з паўднёвага ўсходу на паўночны захад на 4,89 км пры сярэдняй шырыні ў 0,21 км (найбольшая складае 0,42 км). Даўжыня берагавой лініі — 12,24 км. Аб’ём вады ў возеры складае 5,73 млн м³, плошча вадазбору возера — 10,3 км².
Катлавіна возера разьмяшчаецца на поўначы Сьвянцянскага ўзвышша. Схілы катлавіны возера маюць вышыню 2—6 мэтраў, на паўднёвым усходзе — вышынёй да 20 мэтраў, разараныя.
Берагі возера нізкія, выкладзеныя пяшчаным матэрыялам, пакрытыя хмызьняком, месцамі абразійныя.
Мелкаводзьдзе пяшчанае, мае шырыню 5—10 мэтраў, высланае пяшчаным матэрыялам. У невялікіх затоках шырыня мелкаводзьдзя складае 20—30 мэтраў. Глыбакаводная зона возера высланая глеем. Пойма амаль ня выражаная і толькі ў асобных месцах дасягае шырыні ў 1—1,5 мэтры.
Зарастае 13% плошчы паверхні возера. Уздоўж берагоў разьмяшчаецца паласа расьліннасьці шырынёй 3—20 мэтраў. Расьліннасьць пашыраная да глыбіні 2,3 мэтры.
На паўночным захадзе Доўжа злучаная пратокай з возерам Глодава.
Возера адносіцца да ляшчова-шчупакавага тыпу. У возеры распаўсюджаныя шчупакі, ляшчы, платва, акуні, яршы. У залівах зрэдку сустракаюцца карасі і ліны.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1