Возера
Глодава
Краіна Беларусь
Плошча 0,35 км²
Плошча вадазбору 13,6 км²
Максымальная глыбіня 6 м
Сярэдняя глыбіня 3,6 м
Найбольшая даўжыня 1,6 км
Найбольшая шырыня 0,45 км
Даўжыня берагавой лініі 4 км
Вышыня над узроўнем мора 142 м[1]
Аб’ём вады 1,19 млн. м³
Каардынаты 55°3′20″ пн. ш. 26°49′43″ у. д. / 55.05556° пн. ш. 26.82861° у. д. / 55.05556; 26.82861Каардынаты: 55°3′20″ пн. ш. 26°49′43″ у. д. / 55.05556° пн. ш. 26.82861° у. д. / 55.05556; 26.82861
Глодава на мапе Беларусі ±
Глодава
Глодава
Глодава
Глодава
Глодава
Глодава

Гло́дава — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 5 км на поўдзень ад Паставаў, на ўсход ад вёскі Сімонькі, у басэйне ракі Мядзелкі. Належыць да групы Пастаўскіх азёр, у ліку мелкаводных вадаёмаў. Плошча возера складае 0,35 км². Найбольшая глыбіня 6 м, сярэдняя 3,6 м. Даўжыня 1,6 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 4 км. Аб’ём вады ў 1,19 м³, плошча вадазбору 13,6 км².

Катлавіна выцягнутая з паўночнага захалу на паўднёвы ўсход. Сярэдняя шырыня 0,22 км. Схілы вышынёй 2—4 мэтраў, на поўдні і ўсходзе — да 10 мэтраў, парослыя хмызьняком і ў верхняй частцы разараныя.

Берагі пераважна нізкія, забалочаныя, зарослыя водна-балотнай расьліннасьцю, але сустракаюцца і высокія, пад хмызьняком. Мелкаводзьдзе вузкае і пясковае. Дно возера пераваражна глеістае. Максымальныя глыбіні знаходзяцца бліжэй да ўсходняга берага. Глыбіні да 2 мэтраў складаюць 23% плошчы возера.

Возера зарастае да глыбіні 3 м. Зарастальнасьць невялікая, але найбольш інтэнсіўная ў паўночнай затоцы. На поўдні ў возера ўпадае ручай з возера Доўжа, на поўначы выцякае ручай у возера Задзеўскае. Таксама з Глодава пачынаецца рака Глодаўка.

У возеры сустракаюцца ляшчы, шчупакі, платва, акуні, чырвонапёрка, карасі, ліны[2].

  1. ^ а б GeoNames (анг.) — 2005.
  2. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 127

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 127