Дамінік Радзівіл (нар. 1964)
польскі эканаміст (1964—)
(Перанакіравана з «Домінік Радзівіл»)
Дамінік Радзівіл (па-польску: Dominik Radziwiłł; нарадзіўся 1 лістапада 1964 году ў Варшаве) — польскі эканаміст. Сын Яна Мацея Радзівіла і Альжбеты з Карскіх, унук Канстанціна Мікалая Радзівіла[2].
Дамінік Радзівіл | |
Дата нараджэньня | 1 лістапада 1964 (60 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Месца працы | |
Бацька | Ян Мацей Радзівіл[d][1] |
Маці | Альжбета з Карскіх[d] |
Працаваў ў банкаўскай сфэры. У 2007—2008 гадах быў дырэктарам PGE Górnictwo i Energetyka SA. З 13 лютага 2009 году сакратар стану (віцэ-міністар) у Міністэрстве фінансаў Польшчы[3].
Жонка Альжбета зь Мілеўскіх, мае трох дзяцей[2].
Візыты ў Беларусь
рэдагавацьУ траўні 2009 году адбыўся неафіцыйны візыт у Беларусь разам зь іншымі прадстаўнікамі роду Радзівілаў, падчас якога Радзівілы наведалі Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальную бібліятэку Беларусі, Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі ў Менску, а таксама Мір і Нясьвіж, вёскі Паланэчку і Ішкальдзь.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Radziwiłłowie herbu Trąby (пол.) — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ^ а б Marek J. Minakowski, Ci wielcy Polacy to nasza rodzina, wyd. 3, Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne, Kraków 2008, ISBN 83-918058-5-9 (пол.).
- ^ Камунікат на старонцы Міністэрства фінансаў Польшчы (пол.)