Залаты грамафон
«Залаты грамафон» — расейская музычная прэмія мясцовага значэньня, якая ўручаецца FM-радыёстанцыяй «Рускае Радыё» з 1996 году. Лічыцца, што «Залаты грамафон» — гэта ўзнагарода не кампазытару, аўтару словаў ці прадусару, а выканаўцу за пэўную песьню. Неаднаразова бывала, што рэмікс або перапеўка старой песьні (напрыклад, песьні «Зеленоглазое такси» і «Восточная» ў 2001 годзе, «Так же, как все» ў 2009 годзе) зноў заваёўвалі папулярнасьць і ўдастойваліся гэтай прэміі. Тэлевэрсія выходзіць на Першым канале.
Золотой Граммофон | |
Краіна | |
---|---|
Першае прысуджэньне | 1996 |
Афіцыйны сайт | Афіцыйны сайт |