Дзікае балота
Балота
(Перанакіравана з «Дзікае (балота)»)
Дзікае балота — балота нізіннага тыпу на поўначы Пружанскага і поўдні Сьвіслацкага раёнаў Беларусі, у вадазборах Ясельды і Нарава.
Дзікае балота | |
Краіны вадазбору |
---|
Апісаньне
рэдагавацьАдно з найстаражытнейшых балотаў Эўропы, ягоны ўзрост складае болей за 6 тысячаў гадоў. Плошча 21,7 тыс. га. Глыбіня торфу да 3 м, сярэдняя 1,4 м, ступень раскладаньня 40%, зольнасьць 11,5%.
Флёра
рэдагавацьБалота занятае галоўным чынам хмызьняком, часткова лесам. Сустракаюцца дзялянкі, зарослыя асакой. У 1968 годзе частка балота абвешчаная гідралягічным заказьнікам. У Сьвіслацкім раёне з 1973 году асушана 7768 га. На асушаных землях сеюць галоўным чынам травы.
Літаратура
рэдагаваць- Подопличко А. П. Торфяные месторождения Белоруссии: генезис, стратиграфия и районирование. — Мн., 1961
- Природа Белоруссии: популярная энциклопедия. / Рэдкал.: И. П. Шамякин, А. Г. Булавко, Р. Г. Гарецкий и др. — Мн.: «Белорусская Советская Энциклопедия», 1986. — 598 с.
- Скарбы прыроды Беларусі — Treasures of Belarusian Nature: Тэрыторыі, якія маюць міжнар. значэнне для захавання біял. разнастайнасці /аўт. тэксту і фота А. В. Казулін [і інш]. — 2-ое выд., перапрац., дап. — Мн.: Беларусь, 2005. — 215 с.