Дзяўчына з Джэрзі (фільм, 2004)
«Дзяўчына з Джэрзі» (па-ангельску: Jersey Girl) — амэрыканскі камэдыйна-драматычны фільм 2004 году. Сцэнарыстам, суаўтарам і рэжысэрам кінастужкі быў Кевін Сьміт. Ролі выканалі Бэн Афлек, Ліў Тайлер, Джордж Карлін, Стывэн Рут, Майк Стар, Ракель Кастра, Джэйсан Бігс і Джэніфэр Лопэс. Для Карліна гэта быў апошні фільм у жыцьці. Твор распавядае пра аўдавелага мужчыну, які мусіць клапаціцца аб сваёй дачцы пасьля таго, як ейная маці памерла падчас родаў. Гэты быў першы фільм Сьміта, у якім не зьяўляліся Джэй і Маўклівы Боб, але іхныя анімацыйныя вэрсіі былі бачныя ў лягатыпе View Askew на пачатку фільму. Маючы 35 мільёнаў даляраў бюджэту без уліку маркетынгавых выдаткаў, што зрабіла фільм найдаражэйшым творам Сьміта, касавыя зборы склалі ўсяго толькі 36 мільёнаў даляраў[8].
Дзяўчына з Джэрзі | |
па-ангельску: Jersey Girl | |
Жанр | рамантычная камэдыя[d], камэдыйная драма[d], кінакамэдыя і мэлядрама[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Прадусар | |
У ролях |
|
Кампазытар | |
Апэратар | |
Вытворчасьць | View Askew Productions[d] і Miramax[d] |
Распаўсюд | Miramax[d] і Netflix |
Дата выхаду | 9 сакавіка 2004 і 6 студзеня 2005[7] |
Працягласьць | 98 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Бюджэт | 35 000 000 $ |
Старонка на IMDb |
Сюжэт
рэдагавацьОлівэр «Олі» Трынке (Бэн Афлек) — магутны мэдыйны піяршчык, які сустракае і хутка жэніцца з прывабнай маладой лацінаамэрыканкай на імя Гертруда Стэйні (Джэніфэр Лопэс). Яны абодва вельмі шчасьлівыя разам. Прыкладна праз шэсьць ці сем месяцаў Гертруда выяўляе, што яна цяжарная, але Олі, апантаны сваёй рэклямнай працай, грэбуе ёю на карысьць сваіх праектаў. У прызначаны тэрмін у Гертруды сапраўды пачынаюцца роды, і Олі прымушае сябе пакінуць свой кабінэт, каб быць зь ёй у шпіталі, але здараецца трагедыя, калі Гертруда памірае ад унутранага крывацёку падчас родаў.
Каб пазьбегнуць свайго гора, Олі занырвае глыбей у сваю працу і доўгія гадзіны працуе ў офісе, адмаўляючы, што адчувае гора, і грэбуе сваёй нованароджанай дачкі Герці (Ракель Кастра). У гэты час дзіцём апякуецца аўдавелы бацька Олі Барт (Джордж Карлін), які бярэ месячны адпачынак на працы, каб паклапаціцца пра яе. Праз пэўны час Барт адмаўляецца ад выхаваньня ўнучкі, бо жадае прымусіць сына выконваць свае бацькоўскія абавязкі. Олі вымушаны браць з сабой на працу дачку, праз што зрываецца на працы на свайго кліента Ўіла Сьміта (камэо) перад групай рэпартэраў. Выбух гневу каштуе мужчыну працы, таму ён пераязджае зь Нью-Ёрку да Барта ў Нью-Джэрзі. У рэшце рэшт ён просіць прабачэньня за ігнараваньне Герці і зьвязвае свой публічны выбух з сваім горам.
Улучаны ў чорны сьпіс усіх піяр-фірмаў Нью-Ёрку ў сувязі з інцыдэнтам, Олі вымушаны працаваць дзяржаўным служачым у Нью-Джэрзі. Дзея пераносіцца на сем гадоў, калі Герці цяпер вучыцца ў пачатковай школе і часта ўгаворвае свайго бацьку ўзяць на выпазычку фільмы дзеля перагляду. У відэасалёне яны сустракаюць Маю (Ліў Тайлер), якая працуе ў салёне. Яна зацікаваліся Олі і неўзабаве ўвайшла ў жыцьцё сям’і. За часам сваёй працы Олі ладзіць выступ перад групай абураных грамадзянаў, каб атрымаць ад іх ухвалы буйнога будаўнічага праекту. Гэты пасьпяховы і пазытыўны досьвед прымушае мужчыну зразумець, як ён моцна сумуе па сувязях з грамадскасьцю. Ён зьвязваецца з Артурам Брыкманам (Джэйсан Бігс), сваім былым пратэжэ, які ладзіць шматабяцальнае інтэрвію, якое мусіць дапамагчы Олі вярнуцца ў Нью-Ёрк.
Пэрспэктыва пераезду ў Нью-Ёрк стварае напружанасьць паміж Олі і Герці, Бартам і Маяй, асабліва калі яны разумеюць, што ягонае інтэрвію выпадае на той жа дзень, калі мусіць быць пастаўлены школьны спэктакль Герці. Празь некалькі дзён яны заміраюцца ды просяць прабачэньні за свае крыўдныя словы. Герці згаджаецца, што яны пераедуць у Нью-Ёрк. У чаканьні інтэрвію Олі выпадкова сустракаецца з Ўілам Сьмітам. Сміт ня ведае, хто такі Олі, але іхняя размова пра працу і дзяцей пераконвае Олі прапусьціць інтэрвію і сысьці. Олі ў апошні момант пасьпявае на спэктакль Герці. Фільм сканчваецца тым, што ён, Герці, Барт, Мая і інхыя сябры сьвяткуюць удалы выступ у бары.
Крытыка
рэдагавацьНа Rotten Tomatoes адсотак ухваленьня фільму сягае 43%, базуючыся на 177 аглядах. Сярэдні бал на рэсурсе складае 5,3/10. На думку кінакрытыкаў надзіва звычайная рамантычная камэдыя Кевіна Сьміта цёплая, але празьмерна сэнтымэнтальная. На Metacritic фільм мае сярэднеўзважаныя 43 балы з 100 магчымых, грунтуючыся на 35 рэцэнзіях, што сьведчыць пра зьмяшаныя альбо пасярэднія водгукі.
Фільм быў намінаваны на тры прэміі Залатая маліна, як то за найгоршую мужчынскую ролю для Бэна Афлека, за найгоршую жаночую ролю другога пляну для Джэніфэр Лопэс і, паводле прэсавага рэлізу, найгоршую экранную пару як Бэна Афлека і Джэніфэр Лопэс, гэтак Афлека і Ліў Тайлер. З ухвалай быў адзначаны толькі выступ Ракель Кастра.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://www.imdb.com/title/tt0300051/
- ^ а б в г http://stopklatka.pl/film/dziewczyna-z-jersey
- ^ а б в г д е http://www.film-o-holic.com/arvostelut/tytto-tuollainen
- ^ а б в г д е ё ж з і к л http://www.imdb.com/title/tt0300051/fullcredits
- ^ http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=45631.html
- ^ а б в г д е ё ж з і Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ http://www.kinokalender.com/film5088_jersey-girl.html
- ^ Masters, Kim (3.02.2011). «Kevin Smith: 'Alarmist Ninnies' Misinterpreted Sundance Outburst». The Hollywood Reporter.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Дзяўчына з Джэрзі (анг.) на сайце IMDb
- Дзяўчына з Джэрзі на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.)
- Дзяўчына з Джэрзі на Metacritic