Гарві Вайнштэйн
Гарві Вайнштэйн (па-ангельску: Harvey Weinstein, 19 сакавіка 1952) — амэрыканскі кінапрадусар. Ляўрэат прэмій «Оскар» и BAFTA за фільм «Закаханы Шэксьпір».
Гарві Вайнштэйн | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 19 сакавіка 1952[1][2][3][4][5][6][7] (68 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Flushing[d], Кўінз, Нью-Ёрк, ЗША |
Грамадзянства | ЗША |
Месца вучобы | Унівэрсытэт Буфала і школа Джона Браўна |
Занятак | кінапрадусар, выканаўчы прадусар і актор |
Месца працы | The Weinstein Company[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0005544 |
Адзін з самых вядомых прадусараў Галівуду. Стаў сузаснавальнікам кінакампаній Miramax і Weinstein Company. Працаваў над такімі фільмамі як «Закаханы Шэксьпір», «Кароль прамаўляе!», «Забіць Біла», «Банды Нью-Ёрка», «Крымінальнае чытво», «Джанга вызвалены» ды «Мярзотная васьмёрка».
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Вырас у жыдоўскай сям’і зь Нью-Ёрку. Акрамя яго, у сям’і было яшчэ адно дзіяця — яго малодшы брат Боб Вайнштэйн. Гарві скончыў школу Джона Браўна, пасьля паступіў ва Ўнівэрсытэт штату Нью-Ёрк у Буфала[8][9].
Пасьля ўнівэрсытэту пачаў займацца прадусарскай дзейнасьцю. Першымі яго праектамі стала арганізацыя рок-канцэртаў у Буфала ў 1970-я гады. Харві разам з братам Бобам і Коркі Бургэрам працавалі пад лэйблам Harvey & Corky Productions. Але абодва браты марылі аб стварэньні фільмаў, і напрыканцы 70-х на заробленыя арганізацыяй канцэртаў грошы яны заснавалі невялікую, затое незалежную кампанію Miramax, якая была названая ў гонар бацькоў братоў — Мірыям і Макса. Першымі працамі Miramax былі музычныя фільмы — накшталт «Рок-шоў» з Полам Макартні.
Вайнштэйн зьяўляўся прыхільнікам Дэмакратычнай партыі, удзельнічаў у кампаніях прэзыдэнта Барака Абамы і кандыдатаў у прэзыдэнты Гілары Клінтан і Джона Кэры[10]. Падтрымліваў прэзыдэнцкую кампанію Гілары Клінтан у 2008 годзе[11] і ў 2012 годзе снаваў збор сродкаў для Абамы ў сваім доме ў Вэстпорце, Канэктыкут[12].
Абвінавачваньні і судРэдагаваць
Увосень 2017 году дзясяткі жанчын пачалі абвінавачваць Вайнштэйна ў сэксуальных дамаганьнях рознага кшталту — усяго аб гэтым заявіла 75 жанчын. Сярод тых, хто заявіў пра дамаганьні Вайнштэйна, — кіназоркі Анджэліна Джалі, Сальма Гаек, Гвінэт Пэлтраў і Эшлі Джад[13]. Пасьля справы Вайнштэйна зьявілася шмат публічных абвінавачваньняў у адрас іншых вядомых мужчын, што прывяло да пачатку сусьветнай кампаніі супраць сэксуальных дамаганьняў пад хэштэгам #MeToo.
Вайнштэйна звольнілі з рады дырэктараў яго прадусарскай кампаніі і выключылі са складу амэрыканскай Кінаакадэміі. Пазьней заснаваная Вайнштэйнам і яго братам Бобам кампанія збанкрутавала. Сам прадусар не прызнаваў сваю віну.
Вайнштэйн здаўся паліцыі ў траўні 2018 году і быў вызвалены пад заклад.
У траўні 2019 году Вайнштэйн заключыў зьдзелку з жанчынамі, якія абвінавачваюць яго ў дамаганьнях. Ён абавязаўся выплаціць сваім ахвярам каля 44 мільёнаў даляраў[14].
Журы прысяжных у лютым прызнала Вайнштэйна вінаватым у сэксуальным гвалце па двух пунктах абвінавачваньня зь пяці. Ён быў апраўданы па двух найбольш сур’ёзных пунктах абвінавачваньня. Суд у Нью-Ёрку 11 сакавіка прысудзіў Вайнштэйну 23 гады турэмнага зьняволеньня па абвінавачваньнях у сэксуальным гвалце[15][16].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Person Profile // IMDb — 1990.
- ^ Internet Broadway Database — 2000.
- ^ Encyclopædia Britannica
- ^ filmportal.de — 2005.
- ^ Discogs — 2000.
- ^ Архіў Мунцынгера — 1913.
- ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ Peter Biskind Down and Dirty Pictures: Miramax, Sundance and the Rise of Independent Film. — Simon & Schuster, 2004. — С. 463—464. — ISBN 068486259x
- ^ Lurie, Rod. «Harvey Weinstein Gets My Criticism of „The Reader“ Wrong» The Wrap, February 21, 2009
- ^ Harvey Weinstein has donated over $1 million to Democrats since 2000 – here are some of the biggest names Праверана 2017-10-14 г.
- ^ Sources: Clinton supporter pressures Pelosi CNN Праверана 2018-06-08 г.
- ^ Obama Looks To Connecticut For Campaign Cash // Tribune Publishing2012-08-05 г. Праверана 2012-08-05 г.
- ^ nina.nn.by
- ^ Гарві Вайнштэйн выплаціць $44 млн ахвярам сэксуальнага гвалту, Радыё Свабода, 24-05-2019
- ^ Гарві Вайнштэйну прысудзілі 23 гады турмы, Радыё Свабода, 11-03-2020
- ^ В США 67-летнего продюсера Харви Вайнштейна приговорили к 23 годам тюрьмы за сексуальное насилие, Intex-press, 11-03-2020