Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь

Дзяржа́ўны камітэ́т па стандартыза́цыі Рэспу́блікі Белару́сь (Дзяржкамстандарт Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць забесьпячэньне адзінства вымярэньняў. З 19 студзеня 2019 году пасаду займае Валянцін Татарыцкі.

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура ДКС РБ
Тып ведамства
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Штаб-кватэра Цэнтральны раён, Старавіленскі тракт, д. 93
Месцазнаходжаньне Менск
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Старшыня Валянцін Татарыцкі
Першы намесьнік Зьміцер Барташэвіч
Намесьнік Міхаіл Малашанка[1]
Матчына кампанія Савет міністраў Рэспублікі Беларусь
Зьвязаныя кампаніі «Галоўдзяржбудэкспертыза», «Завод Эталён»
Бюджэт 218 мільярдаў рублёў[2] (2010 год; 73 мільёны $[3])
Сайт gosstandart.gov.by/by
Колішняя назва Камітэт па стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі (да 2006 г.)
  • Апарат — 4 управы, 2 дэпартамэнты і аддзел;
  • Прадпрыемствы — «Беларускі дзяржаўны інстытут мэтралёгіі», «Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сэртыфікацыі», «Беларускі дзяржаўны цэнтар акрэдытацыі», «Галоўдзяржбудэкспэртыза», «Завод Эталён», «Цэнтар выпрабаваньняў і сэртыфікацыі TOOT».
  • Беларускі дзяржаўны інстытут павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па стандартызацыі, мэтралёгіі і кіраваньню якасьцю.

Паводле ўставы камітэт мае наступныя задачы:

  • забесьпячэньне адзінства вымярэньняў;
  • ладжаньне навукова-дасьледніцкіх і досьледна-канструктарскіх працаў дзеля вызначэньня выніковасьці выкарыстаньня паліва ды энэргіі;
  • касаваньне тэхнічных перашкодаў у гандлі;
  • нагляд за адпаведнасьцю заканадаўству энэргаспажываньня абсталяваньнем;
  • нагляд за бясьпечнасьцю будаўніцтва;
  • нагляд за выдаткоўваньнем паліва, цеплавой энэргіі ды электрычнасьці;
  • нагляд за вымярэньнямі;
  • міжнародная супраца ў забесьпячэньні адзінства вымярэньняў, ацэньваньня адпаведнасьці й выкарыстаньня паліва ды энэргіі.

Паўнамоцтвы

рэдагаваць

Паводле ўставы ведамства мае паўнамоцтвы на:

  • выданьне ведамаснага заканадаўства;
  • вызначэньне парадку вымярэньняў у прамысловасьці;
  • увядзеньне, касаваньне й зьмяненьне дзяржаўных вымярэньняў;
  • заключэньне міжведамасных міжнародных дамоваў;
  • ухваленьне складу ды статутаў тэхнічных камітэтаў;
  • вызначэньне парадку ацэньваньня адпаведнасьці ды нагляду за выкананьнем правілаў вымярэньня;
  • ухваленьне правілаў допуску юрыдычных асобаў да выпрабаваньня прыладаў вымярэньня й каліброўкі;
  • прыцягненьне юрыдычных асобаў ды індывідуальных прадпрымальнікаў да адказнасьці за парушэньне адзінства вымярэньняў ды выданьне загадаў аб забароне вытворчасьці й збыту небясьпечных тавараў;
  • прыцягненьне юрыдычных ды фізычных асобаў за тэхнічнага заканадаўства аб дойлідзтве й будаўніцтве;
  • ухваленьне сьпісу прадметаў, што падлягаюць ацэньваньню на адпаведнасьць;
  • прыцягненьне адмыслоўцаў і абсталяваньня да ведамаснага нагляду;
  • запыт і атрыманьне ад юрыдычных асобаў ды індывідуальных прадпрымальнікаў зьвестак для ведамаснага нагляду;
  • адбор узораў тавараў для вызначэньня адпаведнасьці тэхнічнаму заканадаўству;
  • ухваленьне адцінкаў часу на пасьведчаньне, прыём ды ўлік заяваў аб адпаведнасьці, выпрабаваньні й каліброўцы сродкаў вымярэньня;
  • вонкавагаспадарчую дзейнасьць;
  • прыцягненьне на падставе дамоваў адмыслоўцаў да працы ў ведамасных нарадах;
  • атрыманьне зводных зьвестак ад органаў Статыстычнага камітэту;
  • запыт зьвестак ва ўстановах;
  • стварэньне інавацыйнага фонду;
  • вызначэньне сьпісу сродкаў вымярэньняў, дапушчальных толькі пасьля іх паверкі;
  • удзел у зьвязах і міжнародных арганізацыях[4].

Мінуўшчына

рэдагаваць

Камітэт па стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі дзейнічаў пры ўрадзе, пакуль у 1994 годзе яго не ўлучылі ў склад Міністэрства адукацыі і навукі. Пастановай ад 11 красавіка 1997 году № 321 урад зноў надаў камітэту ўставу самастойнага ведамства[5]. Паводле ўказу прэзыдэнта ад 5 траўня 2006 № 289 камітэт зьмяніў назоў на Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі ў выніку ўлучэньня ў яго склад Камітэта па энэргаэфэктыўнасьці й дэпартамэнта дзяржаўнага будаўнічага нагляду, што дагэтуль належаў Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва[6].

За 2020 году зацьвердзілі звыш 730 дзяржаўных стандартаў, зь іх 575 ДАСТаў (79 %) і 158 СТБ. Сярод іх 278 ДАСТаў (48 %) і 106 СТБ (67 %) прывялі ў адпаведнасьць зь міжнароднымі патрабаваньнямі[7].

  1. ^ Кіраўніцтва Аб камітэце. Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусі. Праверана 20 лістапада 2020 г.
  2. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 28 чэрвеня 2011 г.
  3. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 28 чэрвеня 2011 г.
  4. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. № 981 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 28 чэрвеня 2011 г.
  5. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 красавіка 1997 г. № 321 (рас.). Беларускі прававы партал (12 кастрычніка 2006). Праверана 28 чэрвеня 2011 г.
  6. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 траўня 2006 г. № 289 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (28 лютага 2011). Праверана 28 чэрвеня 2011 г.
  7. ^ Сяргей Куркач. Каб выходзіць на зьнешнія рынкі // Зьвязда : газэта. — 2 сакавіка 2021. — № 39 (29408). — С. 4. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць