Валянцін Татарыцкі

старшыня Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі

Валянці́н Балясла́вавіч Татарыцкі (нар. 21 красавіка 1963, в. Ждановічы Стаўпецкага раёну) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі (з 2019 году).

Валянцін Татарыцкі
Старшыня Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь
15 студзеня 2019 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Румас
Папярэднік: Віктар Назаранка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 21 красавіка 1963
в. Ждановічы Стаўпецкага раёна
Адукацыя: вышэйшая

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут (1986), Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2009).

У 1986—1988 гадах працаваў інжынэрам-тэхнолягам завода «Сэнсар» Менскага вытворчага аб’яднаньня «Гарызонт». З 1988 году працаваў у навукова-вытворчым комплексе мікраэлектронікі «Сыгнал» Менскага вытворчага аб’яднаньня «Гарызонт», займаў пасады інжынэра-тэхноляга, вядучага інжынэра-тэхноляга, намесьніка начальніка цэха, намесьніка начальніка вытворчасьці, начальніка вытворчасьці, галоўнага тэхноляга. З 1999 па 2015 год прайшоў шлях ад намесьніка тэхнічнага дырэктара да дырэктара ААТ «Рудзенск» (Пухавіцкі раён Менскай вобласьці). У 2015 годзе быў прызначаны намесьнікам старшыні Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Беларусі[1].

15 студзеня 2019 году ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь быў прызначаны старшынём Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь[2].

Крыніцы рэдагаваць