Дзяржава Ахемэнідаў
(Перанакіравана з «Імпэрыя Ахемэнідаў»)
Дзяржа́ва Ахэмэні́даў — рабаўладальніцкая дзяржава на тэрыторыі сучаснага Ірану і іншых земляў Азіі, ад ракі Інд да Эгейскага і Міжземнага мораў, а таксама Эгіпту, часткі Лібіі і Балканскага паўвострава. Існавала зь сярэдзіны 6 ст. да 300 да н. э.
Заснавальнікам дзяржавы стаў цар Кір II са старажытнапэрсідзкага роду Ахемэнідаў. Дзяржава ў сваёй існасьці была нетрывалым ваенна-адміністрацыйным аб’яднаньнем; асноўную масу насельніцтва складалі іншыя народнасьці; сацыяльны лад быў моцна неаднародным. Унутраныя канфлікты падарвалі магутнасьць дзяржавы, і пасьля шэрагу паражэньняў ад войскаў Аляксандра Македонскага яна распалася.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т. / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1970. — Т. 2. Афіны — Ведрыч. — 640 с.