Дзянісаўскі сельсавет
Дзянісаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зьдзецельскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Дзянісава.
Дзянісаўскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Дзянісава |
Дата ўтварэньня | 28 сакавіка 1977 |
Дата скасаваньня | 30 сьнежня 2003 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагавацьУтвораны 12 кастрычніка 1940 году як Падвялікаўскі сельсавет у складзе Казлоўшчынскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Падвялікае.
З 8 студзеня 1954 году ў Гарадзенскай вобласьці. З 20 студзеня 1960 году ў складзе Дзятлаўскага раёну. З 25 сьнежня 1962 году ў Слонімскім раёне. З 6 студзеня 1965 году ў складзе адноўленага Зьдзецельскага раёну.
28 сакавіка 1977 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Дзянісава, сельсавет перайменаваны ў Дзянісаўскі.
Ліквідаваны 30 сьнежня 2003 году рашэньнем Гарадзенскага абласнога Савету дэпутатаў[1]. Усе населеныя пункты — Амбражылевічы, Ананічы, Гарадкі, Дзянісава, Доўбневічы, Драбавічы, Дубароўшчына, Колкі, Куцкі, Малая Воля, Маськаўцы, Нянадавічы, Падвялікае, Пархуты, Пацавічы, Рандзілаўшчына, Русакі, Салавічы, Самойлаўшчына, Скрундзі, Скрэндзевічы, Смаляная Печ, Трахімавічы, Хамічы, Чарлёнка — перададзеныя ў Казлоўшчынскі пасялковы савет.