Джым Гэнсан
Джэймс Мавуры Гэнсан (па-ангельску: James Maury Henson; 24 верасьня, 1936 — 16 траўня, 1990) — амэрыканскі й брытанскі лялечнік, рэжысэр і прадусар. Стваральнік сусьветна вядомых праектаў «Вуліца Сэзам», «Мапэт-шоў», фільмаў «Лябірынт» (Labyrinth), «Цёмны крышталь» (Dark Crystal), дызайнэр лялек для фільмаў «Бясконцая гісторыя» (The NeverEnding Story), «Юныя мутанты чарапахі-ніндзя» (Teenage Mutant Ninja Turtles).
Джым Гэнсан | |
James Maury Henson | |
Джым Гэнсан, 1989 | |
Імя пры нараджэньні | Джэймс Мавуры Гэнсан |
---|---|
Дата нараджэньня | 24 верасьня 1936 |
Месца нараджэньня | Ґрынвіль, штат Місысыпі, ЗША |
Дата сьмерці | 16 траўня 1990 |
Месца сьмерці | Нью-Ёрк, ЗША |
Прычына сьмерці | сындром таксычнага шоку[d] і разлад органу[d] |
Месца вучобы | |
Занятак | лялечнік, рэжысэр і прадусар |
Дзеці | John Henson[d], Браян Хенсан[d], Lisa Henson[d], Heather Henson[d] і Cheryl Henson[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0001345 |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся Гэнсан 24 верасьня 1936 году ў Ґрынвілі (штат Місысыпі, ЗША) у сям’і агранома Пола Рансама Гэнсана (Paul Ransom Henson) і яго жонкі Элізабэт Марсэлы (Elizabeth Marcella Henson). У 1954 годзе Гэнсан, яшчэ зьяўляючыся вучнем у школе, ідзе працаваць лялечнікам у тэлешоў «Сэм і сябры», дзе акрамя ўсяго знаёміцца з Джэйн Нэбэл (Jane Nebel), якая пазьней стане яго жонкай. У 1959 годзе Гэнсан са старога палітона сваёй маці стварае яшчарку Кэрміта, які праз колькі часу (ператварыўшыся па дарозе на жабку) будзе яго ўлюбёным пэрсанажам.
Вуліца Сэзам
рэдагавацьКалі ў 1960 годзе шоў «Сэм і сябры» перастала існаваць, Гэнсан адправіўся ў вольнае плаваньне па разнастайных праектах па дарозе ствараючы свае знакамітыя лялькі-мапэты і набіраючы каманду паплечнікаў. У 1969 годзе каманду Гэнсана знаходзяць Джоана Ґанц Куні (Joan Ganz Cooney) і яе кампанія «Дзіцячая тэлекампанія» (Children’s Television Workshop), каб прапанаваць працу над забаўляльна-навучаючым тэлесэрыялам «Вуліца Сэзам» (Sesame Street). Каманда Гэнсана займалася майстраваньнем й грой лялек (значная частка якіх была потым перанесеная ў «дарослы» праект Гэнсана «Мапэт-шоў»), а таксама анімацыяй.
Мапэт-шоў
рэдагавацьПраз колькі часу праца выключна для дзіцячай аўдыторыі пачынае надакучваць Гэнсану й у 1976 годзе пасьля доўгай барадзьбы ня тое, каб за існаваньне, але нават за нараджэньне, у сьвет выходзіць забаўляльная праґрама для дарослых «Мапэт-шоў», якая атрымоўвае ў спадчыну ад папярэдняга (а дакладней паралельнага) шоў значную частку пэрсанажаў і абрастае ўласнымі.
Кіно
рэдагавацьЯчшэ да пачатку існаваньня «Мапэт-шоў» Гэнсан са сваімі ўлюбёнымі лялькамі здымае колькі кінафільмаў, але ў 1979 яго канчаткова перастаюць задавольваць рамкі тэлешоў і ён здымае першы паўнамэтражны фільм «Мапэт-Кіно» (The Muppet Movie), а ў 1981 зачыняе шоў. Але каб канчаткова збавіцца ад уплыву «мапэтаў» у 1982 годзе Гэнсан з кампаніяй здымаюць фільм «Цёмны крышталь» (The Dark Crystal) у якім ня дзейнічае ані адзін пэрсанаж з «Мапэт-шоў» і «Вуліцы Сэзам», а праз год у 1983 запускае новае тэлешоў «Скала Фрэґляў» (Fraggle Rock). Але Гэнсан не кідае й сваіх старых «сяброў», у тым жа 1983 годзе выходзіць новая паўнамэтражная стужка з удзелам мапэтаў. Далей Гэнсан-лялечнік і Гэнсан-мапэтчык існуюць паралельна ў згодзе з сабой. У наступным 1984 годзе кампанія Гэнсана ўпершыню зрабіла лялькі пад чужы праект якім стала «Бясконцая гісторыя» (The NeverEnding Story). У гэтыя часы Гэнсану пачынаюць дапамагаць дзеці: Ліза (Lisa Henson, нар. 9 траўня 1960), Шэрыл (Cheryl Lee Henson, нар. 1961), Браян (Brian Henson, нар. 1963), Джон (John Henson, нар. 1965) і Хізар (Heather Henson, нар. 1970).
Майстэрня істотаў
рэдагавацьСваю ўласную лялечную майстэрню, якую ганарова назваў «Майстэрня істотаў Джыма Гэнсана» (Jim Henson’s Creature Shop) ён стварыў яшчэ ў 1979 годзе пад час здымак «Мапэт-кіно». Спачатку, гэта звольніла яго ад неабходнасьці зьвяртацца на бок дзеля выгатаваньня лялек, а потым пачало прыносіць грошы. Наступнай працай дзеля якой рабілі лялек «майстры істотаў» была таксама гэнсанаўскі фільм «Цёмны Крышталь». Пасьля таго як Гэнсан, кансультаваў Джорджа Лукаса пад час стварэньня эпапэі «Зорныя войны», а потым у супольніцтве зь ім зьняў «Лябірынт» да Гэнсана сталі зьвяртацца іншыя кампаніі й рэжысэры й ён пачаў працаваць і на іншых. Зь цягам часу «Майстэрня» наладзіла вытворчасьць ня толькі звычайных лялек, але й робатаў-аніматронаў, а пазьней — кампутарнае графікі.
Спадчына Гэнсана
рэдагавацьАкрамя «Майстэрні істотаў» ды сваёй творчай спадчыны Гэнсан пакінуў нашчадкам «Кампанію» (Jim Henson Company), частка акцыяў якой належыць кампаніі Ўолта Дыснэя, але кіруюць ёй яго дзеці Браян і Ліза. Фонд свайго імя (Jim Henson Foundation), які займаецца падтрымкай таленавітых лялечнікаў ды разьвіцьцём лялечнае камэдыі ў ЗША, кіруе фондам сярэдняя дачка Гэнсана Шэрыл.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Спадчына Джыма Гэнсана (анг.)
- Гэнсан у Мапэт-Вікіі (анг.)
- Майстэрня Істотаў Джыма Гэнсана (анг.)
- Фонд Джыма Гэнсана (анг.)
- Кампанія Джыма Гэнсана (анг.)
- Джым Гэнсан у «Энцыкляпедыі кіно» (рас.)