Джордж Лукас
Джордж Лукас (па-ангельску: George Walton Lucas, Jr.; нар. 14 траўня 1944 году) — амэрыканскі кінарэжысэр, сцэнарыст і прадусар, аўтар «Зорных войн» і пэрсанаж Індыяны Джонза. Лукас зьяўляецца адным з найболей камэрцыйна пасьпяховых рэжысэраў сьвету.
Джордж Лукас | |
George Lucas | |
Імя пры нараджэньні | Джордж Ўолтан Лукас, мал. |
---|---|
Дата нараджэньня | 14 траўня 1944 |
Месца нараджэньня | Мадэста, Каліфорнія, ЗША |
Грамадзянства | ЗША |
Месца вучобы | |
Занятак | рэжысэр, прадусар, сцэнарыст |
Гады дзейнасьці | 1965—зараз |
Сябра ў | Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d] і Гільдыя сцэнарыстаў ЗША, Захад[d][1] |
Жанры | кінафантастыка |
Дзеці | Аманда Лукас[d] і Кэці Лукас[d] |
Узнагароды | Каліфарнійская заля славы[d] (2009) Легенды Дыснэю[d] (2015) прэмія АКІ за жыцьцёвыя дасягненьні[d] (2005) Заля славы навуковай фантастыкі і фэнтэзі[d] (2006) сябра Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук[d] прэмія «Інкпот»[d] (1977) прэмія «Г’юга» за найлепшую драматычную пастанову[d] (1978, 1981, 1982, 1984, 1990)
|
IMDb | ID nm0000184 |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў Мадэста 14 траўня 1944, бацька — Джордж Ўолтан Лукас, уладальнік крамы канцылярскіх тавараў і ранча ў Каліфорніі. Вучыўся ў каледжы Мадэста, дзе стварыў некалькі кароткамэтражак, уключаючы «THX-1138», затым скончыў кінэматаграфічны ўнівэрсытэт Паўднёвай Каліфорніі. У 1967 годзе быў прадстаўлены «Warner Brothers» у якасьці асыстэнта Фрэнсіса Форда Копалы, пасьля чаго Копала доўгі час аказвае яму ўсялякую падтрымку, у тым ліку і фінансавую. У 1971 годзе Лукас стварае сваю ўласную студыю «Lucasfilms Ltd», а ў 1973 годзе стужка «Амэрыканскія графіці» атрымлівае Залаты Глёбус і 5 намінацый на Оскар і прыносіць рэжысэру шырокую вядомасьць у Галівудзе. Сага «Зорныя войны» і трылёгія аб Індыяне Джонзе замацавалі культавы статус Лукаса. У 1992 годзе рэжысэр узнагароджаны прэміяй Ірвінга Талбэрга, у 2001 годзе — прэміяй BAFTA «за неперасягненае майстэрства ў кіно».
Фільмаграфія
рэдагаваць- 1970 — THX 1138 (рэжысэр, сцэнарыст)
- 1973 — Амэрыканскія графіці / American Graffiti (рэжысэр, сцэнарыст)
- 1977 — Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея / Star Wars: Episode IV A New Hope (рэжысэр, сцэнарыст)
- 1980 — Зорныя войны. Эпізод V: Імпэрыя наносіць удар у адказ / Star Wars: Episode V The Empire Strikes Back (выканаўчы прадусар, сцэнарыст, сурэжысэр)
- 1981 — Індыяна Джонз: Шукальнікі страчанага каўчэга / Raiders of the Lost Ark (сцэнарыст, выканаўчы прадусар)
- 1983 — Зорныя войны. Эпізод VI: Вяртаньне джэдая / Star Wars: Episode VI Return of the Jedi (выканаўчы прадусар, сцэнарыст, сурэжысэр)
- 1984 — Індыяна Джонз і храм лёсу / Indiana Jones and the Temple of Doom (сцэнарыст, выканаўчы прадусар)
- 1988 — Вілоў / Willow (сцэнарыст, выканаўчы прадусар)
- 1988 — Такер: Чалавек і яго мара / Tucker: The Man and His Dream (1988) (выканаўчы прадусар)
- 1989 — Індыяна Джонз і апошні крыжовы паход / Indiana Jones and the Last Crusade (сцэнарыст, выканаўчы прадусар)
- 1992—1996 — Хронікі маладога Індыяны Джонза / The Young Indiana Jones Chronicles (сюжэт, выканаўчы прадусар)
- 1999 — Зорныя войны. Эпізод I: Цьмяная пагроза / Star Wars: Episode I The Phantom Menace (рэжысэр, сцэнарыст, выканаўчы прадусар)
- 2002 — Зорныя войны. Эпізод II: Атака клонаў / Star Wars: Episode II Attack of the Clones (рэжысэр, сцэнарыст, выканаўчы прадусар)
- 2005 — Зорныя войны. Эпізод III: Помста сытхаў / Star Wars: Episode III Revenge of the Sith (рэжысэр, сцэнарыст, выканаўчы прадусар)
- 2008 — Індыяна Джонз 4 / Indiana Jones 4 (сюжэт, выканаўчы прадусар)
- 2008 — Red Tails (выканаўчы прадусар)
- 2015 — Зорныя войны. Эпізоды VII—IX
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Біяграфія (анг.)
- Джордж Лукас (анг.) на сайце IMDb
- ^ George W. Lucas Jr. // WGA Find a Writer