Джордж Гамаў
Джордж Гамаў (па-ангельску: George Gamow; па-расейску: Георгий Антонович Гамов; 4 сакавіка [ст. ст. 20 лютага] 1904, Адэса, Расейская імпэрыя — 19 жніўня 1968), фізык-тэарэтык і адмысловец у галіне касмалёгіі. Нарадзіўся у Адэсе (у 1904 Расейская імпэрыя, цяпер Украіна). У школе захапіўся астраноміяй, вывучаў зорнае неба ў свой маленькі тэлескоп, які ён атрымаў у падарунак ад свайго бацькі на трынаццацігодзьдзе[8]. У 1933 годзе зьехаў у ЗША, дзе пражыў палову жыцьця. Прадказаў зьяву квантавага тунэляваньня, дасьледаваў зьяву радыёактыўнага распаду атамных ядраў, утварэньне зорак, утварэньне цяжкіх ядраў у зорках, вывучаў генэтыку.
Джордж Гамаў | |
Георгий Антонович Гамов | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 4 сакавіка 1904[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 19 жніўня 1968[4][3][6][…] (64 гады) |
Месца сьмерці | Boulder, Каларада, ЗША |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Адэскі нацыянальны ўнівэрсытэт, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўнівэрсітэт |
Занятак | фізык, вынаходнік, пісьменьнік, ядзерны фізык, прафэсар унівэрсытэту, касмоляг, біяхімік, астраном, астрафізык |
Навуковая сфэра | фізыка |
Месца працы | Гётынгенскі ўнівэрсытэт, Інстытут Нільса Бора, Лябараторыя Кавендыша, Унівэрсытэт Джорджа Вашынгтона, Каліфарнійскі ўнівэрсытэт, Берклі Унівэрсытэт Каларада, Boulder |
Вядомы як | аўтар канцэпцыі рэликтавага выпрамяненьня, квантавае тунэляваньне, Вялікі выбух |
Навуковы кіраўнік | Аляксандар Фрыдман |
Вучні | Ральф Альфэр |
Дзеці | Igor Gamow[d] |
Узнагароды | Прэмія Калінгі (1956) |
Георгі Гамаў нарадзіўся ў 1904 у сям’і адэскіх настаўнікаў. У 1921 годзе паступіў на матэматычнае аддзяленьне фізыка-матэматычнага факультэта Адэскага ўнівэрсытэту. Падпрацоўваў у Адэскай астранамічнай абсэрваторыі.
У 28 гадоў быў абраны сябрам-карэспандэнтам Акадэміі Навук СССР (самы малады за ўсе часы).
![]() |
Гэта — накід артыкула пра фізыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Джордж Гамаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ George Gamow // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ George GAMOW // NooSFere (фр.) — 1999.
- ^ а б George Gamow // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ^ а б Гамов Георгий Антонович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ George Gamow // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ Незвычайнае жыцьцё і кар'ера Джорджа Гамава(анг.)