QR-код (па-ангельску: QR code, скарот ад Quick Response — «хуткі водгук») — адмысловы матрычны (або двухвымерны) штрых-код, прызначаны для прачытаньня адпаведнымі сканэрамі і камэрафонамі. Уяўляе сабой чорныя лініі на белым фоне, якія ўтвараюць простакутнік. Закадаваная інфармацыя можа зьмяшчаць тэкст, URL або іншыя зьвесткі. Распрацаваны й прадстаўлены японскай кампаніяй «Denso-Wave» ў 1994 годзе.

QR-код для URL галоўнай старонкі Вікіпэдыі. Зьвярніце ўвагу, што белая мяжа — таксама частка кадоўкі

Пра QR-код

рэдагаваць

Асноўная вартасьць QR-кода — гэта лёгкае распазнаньне сканавальным абсталяваньнем (у тым ліку й фатакамэрай мабільнага тэлефона), што дае магчымасьць выкарыстаньня ў гандлі, вытворчасьці, лягістыцы. Сёньня QR-коды больш за ўсё распаўсюджаныя ў Японіі, краіне, дзе штрых-коды карысталіся такой вялікай папулярнасьцю, што аб’ём інфармацыі, зашыфраванай у кодзе, неўзабаве перастаў задавальняць індустрыю. Японцы пачалі экспэрымэнтаваць з новымі спосабамі кадаваньня невялікіх аб’ёмаў інфармацыі ў графічным малюнку. Ужо ў пачатку 2000 году QR-коды атрымалі шырокае распаўсюджваньне ў Японіі, іх можна было сустрэць на плякатах, упакоўках і таварах.

Максымальную колькасьць сымбаляў, якія зьмяшчаюцца ў адзін QR-код:

  • Лічбы — 7089
  • Лічбы і літары (уключаючы кірыліцу) — 4296
  • Двайковы код — 2953 байт
  • Герогліфы — 1817

У цяперашні час QR-код шырока распаўсюджаны ў краінах Азіі (асабліва ў Японіі), паступова разьвіваецца ў Эўропе і Паўночнай Амэрыцы. Найбольшая прызнаньне ён атрымаў сярод карыстальнікаў мабільнай сувязі — усталяваўшы праграму-распазнавальнік, абанэнт можа імгненна занасіць у свой тэлефон тэкставую інфармацыю, дадаваць кантакты ў адрасную кнігу, пераходзіць па web-спасылках, адпраўляць SMS-паведамленьні і г. д.

У Японіі падобныя коды наносяцца практычна на ўсе тавары, якія прадаюцца ў крамах, іх разьмяшчаюць у рэклямных буклетах і даведніках. З дапамогай QR-кода нават арганізоўваюць розныя конкурсы й ролевыя гульні.

Вядучыя японскія апэратары мабільнай сувязі сумесна выпускаюць пад сваім брэндам мабільныя тэлефоны з убудаванай падтрымкай распазнаньня QR-кода.

У Японіі таксама QR-коды выкарыстоўваюцца на могілках і ўтрымліваюць інфармацыю аб памерлым.

Таксама QR-коды актыўна выкарыстоўваюцца й у турызьме.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  QR-кодсховішча мультымэдыйных матэрыялаў