Джвары (манастыр)
Славутасьць | |
Джвары
| |
Краіна | |
Месцазнаходжаньне | Мцхэта |
Канфэсія | Грузінская праваслаўная царква |
Эпархія | Грузінская праваслаўная царква |
Дата заснаваньня | VI стагодзьдзе |
Статус | Культурны помнік нацыянальнага значэньня Грузіі[d] і культурная спадчына Грузіі[d][1] |
Джвары на Вікісховішчы |
Джава́ры (па-грузінску: ჯვრის მონასტერი, літаральна «крыж») — грузінскі манастыр і храм VII стагодзьдзя (паміж 605 і 642 гг.)[2]. Знаходзіцца на вяршыні гары каля зьліяньня рэк Куры і Арагві ў навакольлі Мцхеты — там, дзе згодна з гістарычнымі крыніцамі («Навяртаньне Грузіі», «Жыцьцяпісы картлійскіх цароў»), паставіла крыж сьвятая роўнаапостальная Ніна. Джвары — адзін з шэдэўраў архітэктуры па дасканаласьці архітэктурных формаў і першы ў Грузіі помнік Сусьветнай спадчыны.
Гісторыя
рэдагавацьДа 545 году на «крыжовай» гары ўжо стаяў храм малога памеру; цяпер ён зруйнаваны. Большая па памеру царква ў форме тэтраконха (22 на 18,4 мэтру) была пабудавана ў 590—604 гадах. Магчыма яе архітэктарам быў Мікел Тхелі.
Пабудаваная на вяршыні скалістага масіву, царква служыць яго арганічным працягам і цэнтрам ўсяго навакольнага ляндшафту. Адзінства зь ляндшафтам падкрэсьліваецца тым, што сам манастыр суадносіцца з памерам скалы роўна як 1 да 7. Форма храма зьяўляецца вынікам працяглых пошукаў грузінскіх дойлідаў, якія адмовіліся ад формы базылікі і шукалі аптымальную форму цэнтральнага крыжовага храма, з адзінай унутранай прасторай. Гэтыя пошукі адлюстраваныя, напрыклад ў царкве ў Дзвелі-Гавазі і ў катэдральным саборы ў Нінацміндзе.
Невялікая па памеры царква ў пляне зьяўляецца ўпісаным у квадрат крыжам з паўкруглымі апсыдамі на канцах. Унутраная прастора мае суразьмернасьць, выразнасьць і акуратнасьць. Завершаны храм купалам на васьмігранным барабанам.
Зьнешні выгляд фасадаў вызначаецца гранёнымі апсыдамі з плоскімі нішамі. Усходні і паўднёвы бок храма ўпрыгожаныя скульптурнымі рэльефамі і арнамэнтамі, на гранях алтарнай апсыды — тры рэльефы з выявамі царкоўных старостаў. Скульптуры грубаватыя і наіўныя па выкананьні, але ў цэлым арнамэнт добра падкрэсьлівае архітэктурныя формы храма.
Купал на васьмігранным барабане паслужыў узорам для Атэнскага Сіёна ў Гарыйскім муніцыпалітэце і для мноства іншых каўкаскіх храмаў, стаўшы сымбалем сярэднявечнай Грузіі.
У 2004 годзе Джвары быў унесены ў сьпіс Міжнароднага фонду манумэнтаў, як адзін з сотні, якім пагражае зьнішчэньне, але рэстаўрацыя 2007 году дазволіла выключыць яго з гэтага сьпісу. Між тым, на сьценах манастыра дагэтуль магчыма ўбачыць барбарскія надпісы наведвальнікаў са ўсяго СССР за апошнія 60 гадоў.
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- Джвары разам з Задазенскім манастыром лічыцца месцам дзеяньня паэмы Лермантава «Мцыры».
- Манастыр згадваецца ў творы Валера Алфеева «Джвары», прысьвечаным ягонаму сыну.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г База зьвестак праекту «Вікі любіць славутасьці» — 2017.
- ^ А. Б. Еремян (1969) Да пытаньня пра дааціроўку катэдральнай царквы ў Аване. Вестник общественных наук № 3pp. 47-62. Архіўная копія ад 2012-09-19 г.