Мцхэта

места ў Грузіі
(Перанакіравана з «Мцхета»)

Мцхэ́та (па-грузінску: მცხეთა) — горад у Грузіі, цэнтар краю Мцхэта-Мтыянэці. Разьмешчаны за некалькі кілямэтраў на поўнач ад Тбілісі. Насельніцтва на 2014 год — 7940 чалавек.

Мцхэта
груз. მცხეთა
Выгляд на Мцхэту з манастыра Джвары
Выгляд на Мцхэту з манастыра Джвары
Дата заснаваньня: I тысячагодзьдзе да н. э.
Краіна: Грузія
Край: Мцхэта-Мтыянэці
Вышыня: 460 м н. у. м.
Насельніцтва: 7940 чал. (2014)
Часавы пас: UTC+4
Тэлефонны код: +995
Паштовы індэкс: 3300
Геаграфічныя каардынаты: 41°50′35″ пн. ш. 44°43′10″ у. д. / 41.84306° пн. ш. 44.71944° у. д. / 41.84306; 44.71944Каардынаты: 41°50′35″ пн. ш. 44°43′10″ у. д. / 41.84306° пн. ш. 44.71944° у. д. / 41.84306; 44.71944
Мцхэта на мапе Грузіі
Мцхэта
Мцхэта
Мцхэта
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://mtskheta.gov.ge

Антычная сталіца Грузіі, яе культурныя помнікі з 2005 году ўваходзяць у Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Катэдральны сабор Свэтыцхавэлі

Паводле археалягічных раскопак, горад існуе прынамсі 3000 гадоў. Паводле паданьня места заснаваў легендарны Мцхэтас.

На працягу 1000 гадоў, да VI стагодзьдзя н. э. Мцхэта дзякуючы зручнаму разьмяшчэньню была сталіцай царства Ібэрыі і важным гандлёвым цэнтрам на Шоўкавым шляху. Места разьмешчана на пяцьдзясят ліг ад Арарату — гары, да якой прыстаў пасьля патопу Ноеў каўчэг.


У IV стагоддзьі да н. э. картлійскім царом Азо (Азові) Мцхэта агалошаная сталіцэю Картлійскага царства. З канца V стагодьдзя н. э. сталіца Картлійскага царства перанесена ў Тбілісі. Да заканчэньня будаўніцтва сабору Самэба ў Мцхэце перабывала кафэдра Патрыярха Грузіі.

Тут разьмешчаныя парэшткі умацаваных рэзыдэнцый Армазскай крэпасьці, мескіх кварталаў, магільнікі, а таксама комплекс манастыра Самтаўро (галоўны храм XI стагодзьдзя) і кафэдральны сабор Светыцхавэлі. Каля Мцхэты знаходзіцца адзін з найдаўнейшых у краіне манастырскі храм Джвары (VI стагодзьзя) ды Шыо-Мгвімскі манастыр. Помнікі культуры рэгіёну перабываюць пад аховою ЮНЕСКА й належаць сусьветнай спадчыне.

Мцхэта лічыцца цэнтрам пакланеньня паганскаму культу ў дахрысьціянськія часы. Грузінская міфалёгія распавядае гісторыі пра вялізарныя маналіты Армазі — кіраўніка багоў ды іншых бажкоў, што ўзвышаюцца над местам. Адная такая байка цьвердзіць, што статуі як Армазі, так і Задэна былі зруйнаваныя малітвамі абаронцы св. Ніно.

Славутасьці

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Мцхэце — мастак А. Р. Мрэўлішвілі.

  • Татынасін Цуёсі (сапраўднае імя 'Леван Гаргадзэ', * 1987) — прафэсійны барэц сумо.

Геаграфія

рэдагаваць

Разьмешчаны на плато, дзе рака Арагві ўпадае ў раку Кура, на поўнач ад Тбілісі.

Месты-пабрацімы

рэдагаваць
  • Аргас, Грэцыя
  • Ірпінь, Украіна
  • Левіль-сюр-Орж, Францыя
  • Скрунда, Латвія
  • Тракай, Літва