Гарыйскі муніцыпалітэт

муніцыпалітэт у Грузіі

Гарыйскі муніцыпалітэт (па-грузінску: გორის მუნიციპალიტეტი goris municipʼalitʼetʼi; да 2006 году — раён) — муніцыпалітэт у Грузі, які ўваходзіць у склад Шыда-Картлі. Знаходзіцца ў цэнтры Грузіі, на тэрыторыі гістарычнай вобласьці Ўнутраная Картлі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Горы.

Гарыйскі муніцыпалітэт
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус муніцыпалітэт Грузіі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Горы
Афіцыйныя мовы грузінская мова
Насельніцтва
  • 125 692 чал. (2014)
Плошча
  • 1352 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 588 м
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+4
Тэлефонны код 370
Паштовыя індэксы 1400–1499
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Значная частка тэрыторыі муніцыпалітэту не кантралюецца Грузіяй, пасьля ўводу сюды расейскіх войскаў у 2008 годзе. Фактычна тэрыторыя кантралюецца непрызнанай Паўднёвай Асэтыяй.

Насельніцтва

рэдагаваць

Па стану на 1 студзеня 2018 году колькасьць насельніцтва муніцыпалітэту (на падкантрольнай Грузіі тэрыторыі) складала 123 233 жыхароў, на 1 студзеня 2014 году — 145,8 тыс. жыхароў[1].