Джарэд Лета
Джа́рэд Джо́зеф Ле́та (па-ангельску: Jared Joseph Leto; нарадзіўся 26 сьнежня 1971 году) — амэрыканскі актор і рок-музыка. Вакаліст альтэрнатыўнага рок-гурта 30 Seconds to Mars. Ляўрэат прэміі «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну (2013).
Джарэд Лета | |
Jared Leto | |
Джарэд на канцэрце, сьнежань 2006 | |
Дата нараджэньня | 26 сьнежня 1971 (52 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Босэр Сіці, Луізыяна, ЗША |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, музыка |
Гады дзейнасьці | 1994 — цяпер |
Псэўданімы | Bartholomew Cubbins[1] |
Сябра ў | 30 Seconds to Mars |
Жанры | альтэрнатыўны рок, пост-гранж[d], гард-рок і поп-рок |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0001467 |
Біяграфія
рэдагавацьДзяцінства і юнацтва
рэдагавацьНарадзіўся ў Босэр Сіці, штат Луізыяна. Сваёй цягай да мастацтва Джарэд абавязаны сваёй маці, Канстанс, якая ўсяляк заахвочвала Лета і яго брата Шэнана. Лета рос ініцыятыўным і ўпэўненым у сабе дзіцем. У 12 гадоў ён атрымаў першую працу мыйшчыкам посуду ў невялікай закусачнай у Вірджыніі, а ў 16 гадоў падзарабляў швайцарам. У раньнія гады свайго жыцьця Лета шмат падарожнічаў са сваёй сям’ёй, пражываючы ў такіх месцах як Гаіці і ў камуне ў Каларада. «Бацька маёй мамы быў у паветраных войсках», — тлумачыць Лета, — «таму качэўніцкі вобраз жыцьця быў накшталт нормы». Да часу сканчэньня школы Джарэд падаў свае дакумэнты ва Ўнівэрсытэт мастацтваў у Філадэлфіі і быў прыняты. Ён спэцыялізаваўся ў вобласьці вывучэньня мастацкіх майстэрстваў, у прыватнасьці, жывапісу. Пазьней Джарэд забраў дакумэнты і перавёўся ва Ўнівэрсытэт выяўленчых мастацтваў у Нью-Ёрку. Яшчэ быўшы студэнтам, Лета напісаў сцэнар і згуляў адну з галоўных роляў у сваім уласным фільме «Crying Joy».
Пачатак кар’еры
рэдагавацьЁн пераехаў у Лос-Анджэлес зь Нью-Ёрку ў 1992 годзе, каб стаць акторам. Лета ўжо меў некаторы досьвед у акторскай кар’еры, але па-сапраўднаму яркай і запамінальнай стала роля Джордана Каталана ў недоўгачасовым сэрыяле «Маё так званае Жыцьцё» (дзе ён гуляў разам з Клэр Дэйнс). Увасабляючы аб’ект жаданьняў і любоўнай самоты гераіні Клэр Дэйнс, Джарэд Лета атрымліваў асалоду ад папулярнасьці, якая дазволіла яму зрабіць сабе імя, якое пасьля (як заўсёды бывае ў Галівудзе) стала брэндам для рэжысэраў. У 1996 і 1997 гадох Лета ўваходзіў у сьпіс «50 самых прыгожых людзей сьвету» часопіса People. Калі сэрыял быў адменены, ён пачаў здымацца ў фільмах.
Вядомасьць
рэдагавацьПасьля здымак з Алісіяй Сільвэрстоўн у 1994 годзе ў незалежным кіно «Стромыя і кранутыя» (The Cool & the Crazy), першая роля на вялікім экране была ў фільме «Лапікавая коўдра» (1995) з Вайнонай Райдэр. Далей былі працы ў фільмах Summer Fling (1996), у якім ён гуляў адну з галоўных роляў з Крысьцінай Рычы, затым у SwitchBack (1997) дзе ён гуляў з Дэні Гловэрам і Дэнісам Кўэйдам. У тым жа годзе Лета гуляе ролю, якая прызначалася першапачаткова Тому Крузу ў фільме «Прэфантэйн» (Prefontaine), гісторыя жыцьця легендарнага бягуна Стыва Прэфантэйна. Год 1998 быў пасьпяховым для Джарэда, які зьявіўся ў фільме Тэрэнса Маліка «Тонкая чырвоная лінія» як частка магутнага акторскага складу, уключаючы Ніка Нолці, Джорджа Клуні і Шона Пэна. Акрамя таго, ён згуляў галоўную ролю ў «Гарадзкіх легендах» (Urban Legend), адной з найболей пасьпяховых экранізацый жанру жаху. Аднак Лета знайшоў свой камень перапоны ў драме «Бэзіл» (Basil), партнэрамі па фільме сталі Крыстыян Слэйтэр і Клэр Фарлані. Гэты промах, здавалася, не моцна закрануў актора, імя якога ўжо фігуравала ў мностве высакаклясных праектаў.
Цяперашні час
рэдагавацьДжарэд вярнуўся на вялікі экран у 1999 годзе з працамі ў «Байцоўскім клюбе» і «Перапыненае жыцьцё». 2000 год для Джарэда стаў годам псыхалягічных трылераў — «Амэрыканскі псыхапат» і «Рэквіем па мары». Хоць у першым фільме, Лета быў зацьверджаны на ролю другога пляну, то ў «Рэквіеме…» яму дасталася галоўная роля. Гуляючы маладога Бруклінскага хлопца, які змагаецца з прыхільнасьцю да гераіну, Лета меў магчымасьць гуляць у адным складзе з легендарнай Элен Бэрсьцін, а таксама з будучым ляўрэатам прэміі «Оскар» Джэніфэр Конэлі. Джарэд быў як раз да месца ў двух найболей вядомых фільмах рэжысэра Дэвіда Фінчэра: у нашумелым «Байцоўскім клюбе» і «Пакою страху» (2002), дзе ён гуляў самога балбатлівага і нязграбнага з трох рабаўнікоў, якія тэрарызавалі Джодзі Фостэр. У яго апошнія праекты ўвайшлі эпапэя Олівэра Стоўна «Аляксандар», міжнародны трылер «Зброевы барон» і фільм «Разьдзел 27», які распавядае пра забойцу Джона Ленана — Марка Чэпмэна.
Джарэд Лета таксама зьяўляецца вакалістам альтэрнатыўнага рок-гурта 30 Seconds to Mars, заснаванага ім і яго братам Шэнанам у 1998 годзе. На дадзены момант у гурце 3 пастаянныя ўдзельнікі. Акрамя Джарэда, які таксама зьяўляецца аўтарам песень і музыкі і грае на гітары, і Шэнана, які зьяўляецца барабаншчыкам, у склад групы ўваходзіць Тома Мілічавіч (гітара). Іх першы альбом быў запісаны ў 2002 годзе і названы імем гурта. Другі альбом, A Beautiful Lie, выйшаў у 2005 годзе. На дадзены момант гурт выступае з канцэртамі ў ЗША у рамках свайго першага хэдлайн-тура.
Фільмаграфія
рэдагавацьГэты разьдзел ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі.
|
Год | Назва | Роля |
---|---|---|
1994 | My So-Called Life | Jordan Catalano |
Cool and the Crazy | Michael | |
1995 | How to Make an American Quilt | Beck |
1996 | The Last of the High Kings | Frankie Griffin |
1997 | Prefontaine | Steve Prefontaine |
Switchback | Lane Dixon | |
1998 | Basil | Basil |
Urban Legend | Paul Gardener | |
The Thin Red Line | Second Lieutenant Whyte | |
1999 | Black and White | Casey |
Fight Club | Angelface | |
Girl, Interrupted | Tobias «Toby» Jacobs | |
2000 | American Psycho | Paul Allen |
Sunset Strip | Glen Walker | |
Requiem for a Dream | Harry Goldfarb | |
2002 | Panic Room | Junior |
Highway | Jack Hayes | |
2004 | Alexander | Hephaestion |
2005 | Lord of War | Vitaly Orlov |
2006 | Lonely Hearts | Raymond Fernandez |
2007 | Chapter 27 | Mark David Chapman |
2009 | Mr. Nobody | Nemo Nobody |
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт
- Джарэд Лета (анг.) на сайце IMDb