Джордж Тымаці Клуні (па-ангельску: George Timothy Clooney); нарадзіўся 6 траўня 1961 году, Лексынгтан, Кентукі, ЗША) — амэрыканскі актор, рэжысэр, прадусар і сцэнарыст. Пляменьнік сьпявачкі Розмары Клуні. У вялікае кіно трапіў дзякуючы сэрыялу «Неадкладная дапамога», за які атрымаў дзьве намінацыі «Эмі» прайм-тайм, і кінафільму «Ад сутоньня да сьвітаньня», за які атрымаў прэмію MTV у 1996 годзе. Таксама адной з раньнішняй рольлю стала роля ў крымінальнай камэдыі «З поля зроку» (1998), у якой актор упершыню папрацаваў з рэжысэрам Стывэнам Содэрбэргам, зь якім далей Клуні часьцяком супрацоўнічаў. У 1999 годзе актор выканаў галоўную ролю ў фільме «Тры каралі», добра прынятай ваеннай сатыры, якая апісвае падзеі за часам вайны ў Пэрсыдзкім заліве. Ляўрэат прэміі «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну (2005) і прэміі «Залаты Глёбус». У 2001 годзе Клуні стаў супэрзоркай пасьля таго, як пабачыла сьвет ягоны самы камэрцыйна пасьпяховы фільм «Адзінаццаць сяброў Оўшэна», першага з трылёгіі з Клуні ў галоўнай ролі. Праз год актор дэбютаваў у якасьці рэжысэра зь біяграфічнай шпіёнскай камэдыяй «Споведзь небясьпечнага чалавека». Пасьля Клуні яшчэ неаднаразова выступаў рэжысэрам у шэрагу фільмаў, як то «Сьцеражыся, Цэзар» (2011).

Джордж Клуні
па-ангельску: George Clooney
Дата нараджэньня 6 траўня 1961(1961-05-06)[1][2][3][…] (63 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кінапрадусар, тэлеактор, кінаактор, кінарэжысэр, сцэнарыст, пісьменьнік, актор агучваньня, актор, прадусар, рэжысэр, прадусар
Сябра ў Савет па міжнародных адносінах[d][5], SAG-AFTRA[d], Гільдыія кінаактораў ЗША[d] і Гільдыя сцэнарыстаў ЗША, Захад[d]
Бацька Нік Клуні[d][6]
Дзеці Аляксандар Клуні[d] і Эла Клуні[d]
Узнагароды
кавалер ордэна Мастацтва і Літаратуры прэмія Асацыяцыі журналістаў Індыяны за найлепшую мужчынскую ролю[d] (2009) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну — кінафільм[d] (2005) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за выдатны акторскі склад у драматычным сэрыяле[d] (1995) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за выдатны акторскі склад у драматычным сэрыяле[d] (1998) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за выдатны акторскі склад у драматычным сэрыяле[d] (1997) кінапрэмія MTV за найлепшы прарыў году[d] (1996) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за выдатны акторскі склад у драматычным сэрыяле[d] (1996) прэмія «Сатурн» за найлепшую мужчынскую ролю[d] (1996) прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну прэмія Акадэміі за найлепшы фільм прэмія «Залаты Глёбус» імя Сэсыля Дэ Міля[d] (2015) Эўрапейская кінапрэмія за найлепшы не эўрапейскі фільм[d] (2005) прэмія BAFTA за найлепшы фільм[d] (2012) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — камэдыя альбо м’юзыкал[d] (2000) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — драма[d] (2011) Прэмія Нацыянальнай рады кінакрытыкаў ЗША за найлепшы фільм[d]
IMDb ID nm0000123

Клуні быў уключаны ў штогадовы сьпіс Time 100, які вызначае найбольш уплывовых людзей у сьвеце, з 2006 па 2009 гады[7]. Ён таксама вядомы сваім палітычным і эканамічным актывізмам, і з 31 студзеня 2008 году служыць адным з амбасадараў міру ААН[8][9][10].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць