30 Seconds to Mars
30 Seconds to Mars (па-беларуску: 30 сэкундаў да Марсу) — музычны гурт з Лос-Анджэлесу, штат Каліфорнія, ЗША. Выконвае музыку ў стылі альтэрнатыўнага року. Заснаваны ў 1998 годзе братамі Джарэдам і Шэнанам Лета. Першы альбом запісалі сумесна зь вядомым прадусарам Бобам Эзрынам, які некалі працаваў з Pink Floyd. У 2007 годзе артымалі ўзнагароду MTV Europe Music Award у намінацыі «Найлепшы рок-гурт». У падтрымку свайго трэцяга студыйнага альбому «This Is War» гурт правёў сусьветнае турнэ пад назвай «Into The Wild», якое складалася з 300 канцэртаў — найвялікшай колькасьці ў межах аднаго турнэ. У сьнежні 2011 году гурт выступіў з канцэртам у Беларусі. 10 сакавіка 2014 году гурт выступіў у Менск-Арэне[1].4 красавіка 2015 году гурт паўторна выступіў у Чыжоўка-Арэне. На шэраг сваіх песень («From Yesterday», «The Kill», «Closer to the Edge», «Kings and Queens» і «A Beautiful Lie») гурт самастойна здымае відэакаліпы. Пры гэтым Джарэд Лета выступае ў якасьці рэжысэра пад псэўданімам.
30 Seconds to Mars | |
![]() 30 Seconds to Mars у 2007 годзе | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | 1998 — цяпер |
Адкуль | Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША |
Мова | ангельская |
Жанр |
альтэрнатыўны рок альтэрнатыўны мэтал |
Выдавец | Immortal, Virgin |
Зьвязаныя праекты |
Angels & Airwaves Great Northern |
Афіцыйная старонка | www.30secondstomars.com |
Удзельнікі |
Джарэд Лета Тома Мілічавіч Шэнан Лета |
Былыя ўдзельнікі |
Мэт Ўочтэр Солан Біксьлер Кэвін Дрэйк |
ДыскаграфіяРэдагаваць
АльбомыРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Гурт 30 Seconds To Mars запатрабаваў афішаў па-беларуску ад арганізатараў менскага канцэрту — радыё Свабода 15.10.2014
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
30 Seconds to Mars — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт (анг.)
- 30 Seconds to Mars на Myspace
- Афіцыйны сайт альбома A Beautiful Lie (анг.)
- Расейскі фан-сайт (рас.)
- Афіцыйны канал гурту 30 Seconds to Mars на YouTube
Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |