Сымон (апостал)

адзін з 12-ці апосталаў Ісуса Хрыста
(Перанакіравана з «Сымон Зілот»)

Сымон Кананіт таксама Сымон Зілот (па-грэцку: Σίμων ο Κανανίτης) — вучань, пасьлядоўнік і апостал Ісуса Хрыста. Адзін з дванаццаці апосталаў. У Новым Запавеце зусім мала запісаная пра яго. Некалькі псэўдабіяграфічных пісаньняў былі зьвязаныя зь ім, а Еранім не ўключыў Сымона ў свой сьпіс De Viris Illustribus.

Сымон Кананіт
Апостал Сымон Кананіт пэндзля Рубэнса
Сымон Кананіт
Сьвяты
Нарадзіўся I стагодзьдзе
Памёр 107
Шануецца у хрысьціянскіх цэрквах
У ліку апосталаў
Дзень памяці 10 траўня й 30 чэрвеня (праваслаўе)
28 кастрычніка (каталіцтва)
Атрыбуты піла
Падзьвіжніцтва эвангельская пропаведзь, пакутніцкая сьмерць

Апісаньне

рэдагаваць

Імя Сымона падаецца ва ўсіх сынаптычных Эвангельлях і Дзеях, якія даюць сьпіс апосталаў, без далейшай інфармацыі пра іх:

«Сымона, якога назваў Пятрам, і Андрэя, брата ягонага, Якава і Яна, Піліпа і Барталамея, Мацьвея і Тамаша, Якава Алфеевага і Сымона, называнага Зілотам, Юду Якаўлевага і Юду Іскарыёта, які потым стаўся прадажнікам» (Лукаша 06:14-16)

Каб адрозьніваць яго ад Сымона Пётра, ён названы Кананітам (Мацьвея 10:4; Марка 3:18), таксама ў сьпісе апосталаў у Лукакаша 6:15, паўтараецца ў Дзеях 1:13, як Зілот («Фанатык»). Абедзьве мянушкі паходзяць ад жыдоўскага слова Кана, што значыць руплівы за веру, хоць Еранім і іншыя лічылі находжаньне слова ад гораду Кана ці нават з вобласьці Ханаан.

У Эвангельлях, Сымон Кананіт ніколі не атаясамліваецца з Сымонам, братам Ісуса, які згадваецца ў Марка 6:3:

«ці не цясьляр Ён, сын Марыін, брат Якава, Ясіі, Юды і Сымона? ці ня тут сярод нас Ягоныя сёстры? І паняверыліся ў Ім»

Каталіцкая энцыкляпэдыя выказвае меркаваньне, што Сымон Кананіт мог быць адным і тым жа чалавекам, што Сымон Ерусалімскі й Сымона, брата Ісуса. Ён мог быць стрыечным братам Ісуса альбо сынам Язэпа ад папярэдняга шлюбу.

Праваслаўная традыцыя падае, што Хрыстос ператварыў ваду ў віно падчас вясельля Сымона. Яго назвалі фанатыкам таму, што ўбачыўшы гэты цуд, Сымон пакінуў родны дом, сваіх бацькоў і нявесту й рушыў усьлед за Хрыстом. Таксама лічыцца, што пасьля Пяцідзясятніцы, ён для пропаведзі Эвангельля накіраваўся ў Маўрытанію.

Паводле іншай традыцыі, ён адна асоба з Сымонам Ерусалімскім, які стаў другім біскупам Ерусаліму, хоць ён нарадзіўся ў Галілеі.

Паданьне

рэдагаваць

Паводле паданьня сьвяты апостал Сымон прапаведаваў вучэньне Хрыстова ў Юдэі, Эгіпце, Абхазіі, Лібіі. Магчыма, прапаведаваў разам зь Юдам Тэдэем у Пэрсіі.

Ёсьць зьвесткі (хутчэй за ўсё, легендарныя) пра наведваньне апосталам Сымонам Брытаніі.

Паводле паданьня апостал прыняў пакутніцкі скон на Чарнаморскім узьбярэжжа Каўказу, быў жыўцом расьпілаваны пілой.

Пахаваны ў горадзе Нікопсіі, месцазнаходжаньне якога выклікае спрэчкі. Паводле адной вэрсіі, гэты горад — цяперашні Новы Афон у Абхазіі[1]; паводле іншай — ён знаходзіўся на месцы цяперашняга мястэчка Наваміхайлаўскага у Краснадарскім краі. Пасьля (у XIX стагодзьдзее) на меркаваным месцы подзьвігаў апостала, каля Апсарскай горы, быў збудаваны Наваафонскі манастыр Сымона Кананіта. Там і сёньня паказваюць пячору, у якой зьдзяйсьняй подзьвігі апостал.

Частка мошчаў апостала знаходзіцца ў базыліцы апостала Андрэя Першазванага ў Кёльне (Нямеччына).

Крыніцы й заўвагі

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Сымон (апостал)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў