Тамаш (апостал)
Тамаш (па-грэцку: Θωμάς, па-лацінску: Thomas), Юда Тамаш (Іуда Фама), Дзідзім — адзін з 12 вялікіх апосталаў. Мянушка «Тамаш» значыць «блізьнюк» па-арамэйску. Дзідзім — пераклад гэтай мянушкі на грэцкую. Паводле паданьня Тамаш быў зьнешне падобны на Ісуса. Паходзіў з Галілеі й быў рыбаком. Тамаш самааддана служыў Ісусу Хрысту, хоць і не заўсёды разумеў сэнс ягоных словаў, але шчыра выказваў сваю гатоўнасьць памерці за свайго настаўніка. Калі Ісус Хрыстос, як падаецца ў Бібліі, пасьля свайго расьпяцьця на крыжы ўваскрэс і ў адсутнасьць Тамаша паказаўся іншым апосталам, якія паведамілі пра гэта Тамашу, то апошні не паверыў ім і заявіў, што пераканаецца толькі тады, калі сам убачыць на яго руках раны ад цьвікоў і памацае іх сваімі пальцамі. Адсюль і пайшло выслоўе: няверуючы Фама (няверны Тамаш).[4][5]
Сьвяты Тамаш | |
Сьвяты Тамаш | |
Сьвяты | |
---|---|
Нарадзіўся | I стагодзьдзе, Галілея |
Памёр | 21 сьнежня 72 году, Маліпур (сучасная Індыя)[1][2][3] |
Шануецца | большасьцю хрысьціянскіх цэркваў |
У ліку | апосталаў |
Дзень памяці | 3 ліпеня (заходнія цэрквы) 19 кастрычніка й 13 ліпеня (усходнія цэрквы) |
Патрон | Хрысьціяне апостала Тамаша, архітэктары |
Атрыбуты | дзіда |
Паводле паданьня, заснавальнік хрысьціянства ў Індыі. Прапаведуючы ў горадзе Мэліяпор, разьмешчаным на ўсходнім беразе паўвострава Індастан, апостал Тамаш быў абвінавачаны адным паганскім жрацом, які забіў свайго сына, у сьмерці юнака. Натоўп схапіў сьвятога Тамаша, як забойцу, і патрабаваў пакараньня. Апостал Тамаш папрасіў дазволіць яму пагаварыць з забітым. Па малітве апостала юнак ажыў і засьведчыў аб тым, што забойства зьдзейсьніў ягоны бацька.[6] Пасьля пропаведзі Эвангельля Тамаш прыняў пакутніцкую сьмерць у індыйскім горадзе Маліпура — быў праткнуты пяцьцю дзідамі. Нягледзячы на паданьне, шэраг сучасных гісторыкаў лічыць, што хрысьціянства ў Індыю прывёз ня ён, а Тамаш Канскі ў IV стагодзьдзі[7][8][9][10][11].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Saint Thomas (Christian Apostle) – Britannica Online Encyclopedia. Britannica.com. Праверана 2010-04-25 г.
- ^ History, Payyappilly Palakkappilly Nasrani family
- ^ Saint Thomas the Apostle. D. C. Kandathil. Праверана 2010-04-26 г.
- ^ Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў на slounik.org
- ^ Скарына Ф.: Творы… С. 179.
- ^ Житие и страдание святого апостола Фомы (рас.)
- ^ K.S. Latourette, A History of the Expansion of Christianity, 7 vols., London, 1940-49
- ^ Edward Gibbon, The Decline and Fall of the Roman Empire, London, 1957
- ^ Koenraad Elst, Negationism in India: Concealing the Record of Islam, New Delhi, 1992,
- ^ T.R. Vedantham, «St. Thomas Legend» in the South Madras News, Madras, 1987
- ^ Ishwar Sharan, The Myth of Saint Thomas and the Mylapore Shiva Temple, New Delhi, 1995