Бацька нявесты (фільм, 1991)
«Ба́цька няве́сты» (па-ангельску: Father of the Bride) — амэрыканская рамантычная камэдыя 1991 году з Стывам Мартынам, Даян Кітан, Кімбэрлі Ўільямз і Мартынам Шортам. Кінастужка ёсьць рымэйкам аднайменнага фільму 1950 году. Мартын мае вобраз Джорджа Бэнкса, усхваляванага бізнэсоўца, які рыхтуецца да шлюбу ягонай дачкі. Фільм атрымаў станоўчыя водгукі і меў посьпех у пракаце. Дзякуючы такой ухвале ў 1995 годзе быў выпушчаны сыквэл «Бацька нявесты 2». У свой дэбют фільм назьбіраў 15 мільёнаў даляраў[4]. Агулам фільм атрымаў 89,3 мільёнаў даляраў у ЗША і Канадзе і 40 мільёнаў даляраў у астатнім сьвеце[5].
Бацька нявесты | |
па-ангельску: Father of the Bride | |
Жанр | гісторыя пра сталеньне[d] і кінакамэдыя |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Заснаваны на | Бацька нявесты[d][1] |
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Рычард Маркс[d] |
Вытворчасьць | Touchstone Pictures[d] |
Распаўсюд | Touchstone Pictures[d], Netflix, Walt Disney Studios Motion Pictures[d] і Дыснэй+[d] |
Дата выхаду | 20 сьнежня 1991 і 16 красавіка 1992[3] |
Працягласьць | 100 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Наступны | Бацька нявесты 2[d] |
Старонка на IMDb |
Сюжэт
рэдагавацьДжордж Бэнкс (Стыў Мартын) — уладальнік пасьпяховай кампаніі па вытворчасьці спартовага абутку ў Каліфорніі. Ён распавядае, што яму давялося перажыць на вясельлі дачкі Эні (Кімбэрлі Ўільямз). Ягоная 22-гадовая Эні толькі скончыла каледж і вярнулася дадому з Эўропы, абвясьціўшы, што заручылася з хлопцам Браянам Макензі (Джордж Ньюбэрн), не зважаючы на тое, што яны знаёмыя ўсяго тры месяцы. Гэтая падзея шакавала Джорджа, які не жадае губляць дачку, аднак ягоная жонка Ніна (Даян Кітан) добра разумее, што дачка ўжо пасталела, і добра прымае будучага зяця. Джордж і Ніна знаёмацца з бацькамі Браяна, Джонам і Джаанай Макензі. Яны заможныя людзі, якія жывуць у маёнтку ў Бэл-Эйр.
Джон супакойвае Джорджа, расказваючы, наколькі ён таксама быў ад пачатку шакаваны заручынамі. Абедзьве пары бацькоў выяўляюць, што яны добра ладзяць, нават не зважаючы на выбрыкі Джорджа, які дзеля цікавасьці калупаўся па шуфлядах бацькі Браяна ў ягоным кабінэце. Дзяля шыкоўнага вясельля з Эўропы запрашаецца эксцэнтрычны адмысловец у справе вясельных імпрэзаў Франк Эгельгофэр (Мартын Шорт). Ён грэбліва ўсміхаецца са скаргаў Джорджа, які шакаваны цэнамі на вясельныя тавары і паслугі. На думку Джорджа, некаторыя зь вясельных забаваў парушаюць усе межы, напрыклад, зграя лебедзяў, якіх зьбіраюцца запусьціць у сажалцы сядзібы Бэнксаў.
Калі Джордж даведваецца, што вясельле, як плянавалася, будзе каштаваць 250 даляраў за чалавека, ён настойвае на скарачэньні сьпісу гасьцей, але неўзабаве выяўляе, што ягоныя скаргі засмучаюць Эні, таму ён вырашае плыць па плыні. Аднак гэта доўжыцца нядоўга, пасьля выбрыку ў супэрмаркеце яго арыштоўваюць. З дапамогай Ніны і Франка Джордж робіцца больш згаворлівым. Перад самым вясельлем Эні сварыцца з Браянам праз агідны на думку нявесты падарунак. Джордж вырашае скарыстацца гэтай сытуацыяй і пазбавіцца Браяна назаўсёды, таму вядзе яго ў бар на размову. Але, бачачы, наколькі ён у роспачы ад думкі аб страце Эні, суцяшае яго і пераконвае памірыцца зь ёй.
Нарэшце ладзіцца вясельле. Джордж, усьвядоміўшы, што ягоная дачка ўжо зрабілася жанчынай, падводзіць яе да алтару. Пасьля вялікай бяседы маладзёны зьяжджаюць у мядовы месяц на Гаваі, а Джордж у апусьцелым доме танчыць зь Нінай.
Крытыка
рэдагавацьНа агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае ўхвалу ў 70%, базуючыся на 44 рэцэнзіях зь сярэднім рэйтынгам 6,00/10. Паводле крытычнага кансэнсусу сайту, фільм хоць і не дасягае вышыняў клясычнага арыгіналу 1950 году, але добра зроблены, шмат у чым дзякуючы ўдалым выступам Стыва Мартына і Мартына Шорта[6]. На Metacritic кінастужка мае сярэднеўзважаны 51 пункт з 100 мажлівых, заснаваны на 17 крытычных меркаваньнях, што сьведчыць пра зьмяшаныя або пасярэднія водгукі. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, надала фільму сярэднюю адзнаку A− паводле шкалы ад A+ да F.
Роджэр Эбэрт з Chicago Sun-Times надаў фільму тры зоркі з чатырох магчымых, адзначыўшы, што гэта адзін зь фільмаў, у якіх шмат усьмешак і сьмеху, а таксама добрыя пачуцьці цягам усёй дзеі[7]. Дэсан Гоў з The Washington Post пахваліў Мартына за ягонае выкананьне, напісаўшы, што гэта гэтак смешна, што амаль узьнёсла[8].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Швэдзкая база кіназьвестак (шв.) — Svenska Filminstitutet.
- ^ Kit B. Steve Martin in Talks to Star in Disney's 'Magic Camp' (Exclusive) (анг.) // The Hollywood Reporter / J. Min — LA: Penske Media Corporation, 2014. — ISSN 0018-3660
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ Fox, David J. (30.12.1991). «Movies: 'Hook' leads with an estimated $23 million for the five-day Christmas period. 'Father of the Bride' and 'Prince of Tides' pull in about $15 million each». Los Angeles Times.
- ^ Groves, Don (22.02.1993). «Hollywood Wows World Wickets». Variety. — С. 85.
- ^ «Father of the Bride (1991)». Rotten Tomatoes.
- ^ «Father of the Bride». Roger Ebert
- ^ Howe, Desson (20.12.1991). «Father of the Bride». The Washington Post.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Бацька нявесты (анг.) на сайце IMDb
- Бацька нявесты на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.)
- Бацька нявесты на Metacritic