Дарыль Янмаат
Дарыль Янмаат (па-нідэрляндзку: Daryl Janmaat; нарадзіўся 22 ліпеня 1989 году, Лейдсэндам, Нідэрлянды) — былы нідэрляндзкі футбаліст, правы абаронца. Раней выступаў у складзе зборнай Нідэрляндаў.
Дарыль Янмаат | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 22 ліпеня 1989[1][2] (35 гадоў) | |
Рост | 185 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2008 2008—2012 2012—2014 2014—2016 2016—2020 2021—2022 |
АДО Дэн Гааг Гээрэнвээн Фэеноорд Ньюкасл Юнайтэд Ўотфард АДО Дэн Гааг |
27 (2) 84 (5) 63 (5) 71 (3) 76 (5) 15 (0) |
Зборныя | ||
2012—2018 | Нідэрлянды | 34 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьДарыль пачаў кар’еру ў клюбе «Дэн Гааг», дэбютаваўшы ў клюбе ў сэзоне 2007—2008 гадоў. На наступны сэзон 19-гадовы абаронца далучыўся да «Гээрэнвээну», дзе правёў наступныя гады сваёй кар’еры. Улетку 2012 году, пасьля таго, як ягоны кантракт з фрызаўскім клюбам скончыўся, ён падпісаў кантракт дамову з клюбам «Фэеноорд». 17 ліпеня 2014 году Янмаат далучыўся да клюбу ангельскай Прэм’ер-лігі «Ньюкасл Юнайтэд», склаўшы з камандай 6-гадовы кантракт[3].
Дэбютаваў у складзе зборнай Нідэрляндаў 7 верасьня 2012 году матчам супраць зборнай Турэччыны (2:0).
Дасягненьні
рэдагаваць«Гээрэнвээн»:
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2009
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на Voetbal International
- Статыстыка на National Football Teams