Данілаўская Буда
вёска ў Ельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
Данілаўская Буда (з 1929 году — Данілаўка) — вёска ў Беларусі, у складзе Дабрынскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 122 чал. (2004). Знаходзіцца за 2 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 179 км ад Гомелю; на аўтамабільнай дарозе Ельск — Нароўля.
Данілаўская Буда | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Ельскі |
Сельсавет: | Дабрынскі |
Насельніцтва: | 122 (2004) |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°46′ пн. ш. 29°09′ у. д. / 51.767° пн. ш. 29.15° у. д.Каардынаты: 51°46′ пн. ш. 29°09′ у. д. / 51.767° пн. ш. 29.15° у. д. |
Данілаўская Буда на мапе Беларусі Данілаўская Буда |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Данілаўская Буда згадваецца ў XIX ст. як вёска ў складзе Каролінскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні. Паводле вынікаў перапісу (1897) тут існавала крама.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 — 26 двароў, 153 жыхары (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1917 — 243 жыхары; 1921 — 284 жыхары; 1940 — 76 двароў, 276 жыхароў; 1959 — 379 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 64 гаспадаркі, 122 жыхары[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.