Данілавічы (вёска, Койданаўскі раён)
Дані́лавічы[1] — вёска ў Дабрынёўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 24 км ад Койданава, 36 км ад Менску, 24 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Данілавічы | |
трансьліт. Danilavičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Койданаўскі |
Сельсавет: | Дабрынёўскі |
Насельніцтва: | 383 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1716 |
Паштовы індэкс: | 222733 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°36′0.7″ пн. ш. 27°21′7.7″ у. д. / 53.600194° пн. ш. 27.352139° у. д.Каардынаты: 53°36′0.7″ пн. ш. 27°21′7.7″ у. д. / 53.600194° пн. ш. 27.352139° у. д. |
± Данілавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьВядома з XIX стагодзьдзя. У 1864 годзе адкрыта школа граматы (60 вучняў — 54 хлопчыкі, 6 дзяўчынак). Уваходзіла ў Станькаўскую воласьць. Належала графу Эмэрыку Чапскаму. Помнікі на магіле першага старшыні Ўзьдзенскага рэвалюцыйнага камітэту Ф. А. Пекарэвіча, на брацкай магіле 4 партызан і 99 землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Насельніцтва
рэдагаваць- 20 стагодзьдзе: 1991 год — 195 двароў, 456 жыхароў; 1999 год — 444 жыхары
- 21 стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 152 двары, 396 жыхароў; 2010 год — 383 жыхары
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 173
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.