Дамінік Радзівіл (нар. 1964)

польскі эканаміст (1964—)

Дамінік Радзівіл (па-польску: Dominik Radziwiłł; нарадзіўся 1 лістапада 1964 году ў Варшаве) — польскі эканаміст. Сын Яна Мацея Радзівіла і Альжбеты з Карскіх, унук Канстанціна Мікалая Радзівіла[2].

Дамінік Радзівіл
Дата нараджэньня 1 лістапада 1964(1964-11-01) (59 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Месца працы
Бацька Ян Мацей Радзівіл[d][1]
Маці Альжбета з Карскіх[d]

Працаваў ў банкаўскай сфэры. У 2007—2008 гадах быў дырэктарам PGE Górnictwo i Energetyka SA. З 13 лютага 2009 году сакратар стану (віцэ-міністар) у Міністэрстве фінансаў Польшчы[3].

Жонка Альжбета зь Мілеўскіх, мае трох дзяцей[2].

Візыты ў Беларусь

рэдагаваць

У траўні 2009 году адбыўся неафіцыйны візыт у Беларусь разам зь іншымі прадстаўнікамі роду Радзівілаў, падчас якога Радзівілы наведалі Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальную бібліятэку Беларусі, Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі ў Менску, а таксама Мір і Нясьвіж, вёскі Паланэчку і Ішкальдзь.

  1. ^ Radziwiłłowie herbu Trąby (пол.)Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  2. ^ а б Marek J. Minakowski, Ci wielcy Polacy to nasza rodzina, wyd. 3, Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne, Kraków 2008, ISBN 83-918058-5-9  (пол.).
  3. ^ Камунікат на старонцы Міністэрства фінансаў Польшчы (пол.)