Давід Марсэлё Пісара Картэс (па-гішпанску: David Marcelo Pizarro Cortes; нар. 11 верасьня 1979 году ў Вальпараіса, Чылі) — чылійскі прафэсійны футбаліст, выступаў на пазыцыі паўабаронцы. Бронзавы прызэр Алімпійскіх гульняў 2000 году ў Сыднэі ў складзе зборнай Чылі.

Давід Пісара
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 верасьня 1979(1979-09-11)[1][2] (44 гады)
Рост 168 см
Вага 65 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1997—1998
1999—2005
2001
2005—2006
2006—2012
2012
2012—2015
2015—2016
2017—2018
Сант’яга Ўондэрэрз
Удынэзэ
Унівэрсыдад дэ Чылі
Інтэрнацыянале
Рома
Манчэстэр Сіці
Фіярэнтына
Сант’яга Ўондэрэрз
Унівэрсыдад Дэ Чылі
41 (3)
117 (14)
6 (1)
24 (1)
148 (9)
5 (0)
83 (4)
9 (0)
52 (5)
Зборныя
1999—2015 Чылі 46 (2)

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Выхаванец футбольнай школы клюбу «Сант’яга Ўондэрэрз». Дарослую кар’еру распачаў у 1997 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клюбу, у якой правёў два сэзоны, прыняўшы ўдзел у 41 матчах чэмпіянату. Пасьля з 1999 па 2001 гады гуляў у складзе клюбу «Ўдынэзэ», а затым на правах арэнды ва «Ўнівэрсыдад дэ Чылі».

У 2001 годзе зноўку вярнуўся ва «Ўдынэзэ». На гэты раз згуляў за каманду з Удынэ наступныя чатыры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры. Большасьць часу, праведзенага ў складзе «Ўдынэзэ», быў асноўным гульцом каманды. На працягу 2005 і 2006 гадоў абараняў колеры каманды клюбу «Інтэрнацыянале».

У 2006 годзе заключыў кантракт з клюбам «Рома», у складзе якога правёў наступныя шэсьць гадоў сваёй кар’еры. Гуляючы ў складзе «Ромы» таксама выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды. За гэты час заваяваў тытул уладальніка Супэркубка Італіі, двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка Італіі. У 2012 годзе на правах арэнды гуляў за ангельскі клюб «Манчэстэр Сіці».

У склад клюбу «Фіярэнтына» далучыўся ў 2012 годзе.

У ліпені 2015 году вярнуўся ў Сант’яга Ўондэрэрз[3]

Міжнародная рэдагаваць

У 1999 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Чылі.

Дасягненьні рэдагаваць

«Інтэрнацыянале»

«Рома»

«Манчэстэр Сіці»

«Унівэрсыдад Дэ Чылі»

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в David Pizarro // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в David Cortés Marcelo Pizarro // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ Давид Писарро продолжит карьеру на Родине. Footballhd.ru

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць