Д’ёр

(Перанакіравана з «Д'ёр»)

Д’ёр (па-вугорску: Аўдыё Győr , па-славацку: Ráb) — места на паўночным захадзе Вугоршчыны, адміністрацыйны цэнтар мэд’е Д’ёр-Мошан-Шопран і Заходне-Задунайскага краю. Места знаходзіцца на палове пуці паміж Будапэштам і Венаю, на кропе ўпадзеньня ракі Рабы ў Дунай. Д’ёр — шостае паводле велічыні места Вугоршчыны: насельніцтва на 2016 год — 129 568 чалавек, плошча — 174,62 км².

Д’ёр
вуг. Győr
Варашхаза
Варашхаза
Герб Д’ёру Сьцяг Д’ёру
Першыя згадкі: 1009
Краіна: Вугоршчына
Вобласьць: Заходне-Задунайскі край
Мэд’е: Д’ёр-Мошан-Шопран
Яраш: Д’ёр
Прэзыдэнт места: Чаба Андраш Дэжы[d][1]
Плошча: 174,62 км²
Вышыня: 108 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць:  129 568 чал. (2016)
шчыльнасьць: 742 чал./км² (2016)
аглямэрацыя: 227 704 чал.
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +36 96
Паштовыя індэксы: 9000—9030
Геаграфічныя каардынаты: 47°41′3″ пн. ш. 17°38′4″ у. д. / 47.68417° пн. ш. 17.63444° у. д. / 47.68417; 17.63444Каардынаты: 47°41′3″ пн. ш. 17°38′4″ у. д. / 47.68417° пн. ш. 17.63444° у. д. / 47.68417; 17.63444
Д’ёр на мапе Вугоршчыны
Д’ёр
Д’ёр
Д’ёр
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://gyor.hu

Мінуўшчына

рэдагаваць

Тэрыторыя ўздоўж Дунаю была населеная яшчэ з даўніх часоў. Першае вялікае паселішча, заснаванае кельтамі, датаванае V стагодзьдзем да н. э. Яны назвалі места Ара Бона (бел. Добры алтар), і гэтая назва існавала да VIII стагодзьдзя, а ў скарочанай форме і дагэтуль выкарыстоўваецца як назва Д’ёру ў нямецкай (Raab) і славацкай (Ráb) мовах.

У I стагодзьдзі да н. э. сюды прыйшлі рымскія гандляры. Каля 10 н. э. паўночная частка заходняй Вугоршчыны была занятая рымскімі жаўнерамі і атрымала назоў Панонія. У IV стагодзьдзі з-за наездаў усходніх плямёнаў рымляне пакінулі тэрыторыю, аднак места працягнула існаваньне.

У 1896 годзе заснавалі аўтамабільны завод «Раба».

Славутасьці

рэдагаваць

Старое места Д’ёру — Капталанскі пагорак — знаходзіцца на зьліцьці трох рэк: Дунаю, Рабы і Рабкі. Рэзыдэнцыя Д’ёрскага біскупа лёгка пазнавальная па недабудаванай вежы. Найстарэйшыя будынкі места — жылая вежа XIII стагодзьдзя і гатычная капліца XV стагодзьдзя.

Сярод іншых славутасьцяў:

  • Гарадзкая ратуша
  • Базыліка
  • Царква кармэлітаў
  • Царква Бэнэдыктынскага ордэна імя Сьв. Ігнація Ляёлі
  • Музэй рымскай археалёгіі

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ а б A fideszes Dézsi Csaba András megnyerte Győrben az időközi polgármester-választástIndex.hu Zrt., 2020.