Гістарычны працэс
«Гістарычны працэс» (па-расейску: Исторический процесс) — тэлевізійнае гісторыка-палітычнае ток-шоў. Выходзіць на канале «Расея-1» з 11 жніўня 2011 году. Удзельнікамі праграмы зьяўляюцца: Сяргей Кургінян (1—15 перадачы), Мікалай Сванідзэ, а таксама іх сьведкі-памагатыя. Раней падобнае шоў выходзіла на «5 канале» пад назваю «Суд часу». Асноўнае адрозьненьне складаецца ў тым, што калі раней абмяркоўваліся асобныя гістарычныя падзеі, то цяпер асноўнымі тэмамі абмеркаваньняў зьяўляюцца гістарычныя паралелі. Мікалай Сванідзэ, які гуляў у «Судзе часу» ролю судзьдзі, цяпер стаў раўнапраўным удзельнікам.
Гістарычны працэс | |
Жанр | ток-шоў |
---|---|
Аўтар | Мікалай Сванідзэ |
Вядоўца | Дзьмітры Кісялёў і Мікалай Сванідзэ |
Краіна вытворчасьці | Расея |
Мова | расейская |
Трансьляцыя | |
Канал | Расея-1 |
Фармат кадра | 4:3 |
Пэрыяд трансьляцыі | з 11 жніўня 2011 году |
Храналёгія | |
Папярэднічалі перадачы | Суд часу |
Спасылкі | |
Афіцыйны сайт |
Зь лютага па сакавік 2012 году праграма сышла ў адпачынак у сувязі з правядзеньнем прэзыдэнцкіх выбараў. Апроч «Гістарычнага працэсу», у адпачынак былі адпраўленыя і іншыя гутарковыя праграмы грамадзка-палітычнага характару.
11 сакавіка 2012 году Сяргей Кургінян абвясьціў пра свой сыход з праекту. Пачынальна з 16-й перадачы яго замяніў намесьнік генэральнага дырэктара ВГТРК Дзьмітры Кісялёў, які неаднаразова выступаў у перадачы на баку Кургіняна.
Адрозьненьні ад «Суду часу»
рэдагавацьХоць «Гістарычны працэс» і зьяўляецца працягам праграмы «Суд часу», яны маюць істотныя адрозьненьні.
Асноўны крытэр | Суд часу | Гістарычны працэс |
---|---|---|
Тэмы абмеркаваньняў | Асобныя гістарычныя падзеі | Гістарычныя паралелі |
Хронамэтраж | 60 хвілін | 100 хвілін |
Працягласьць абмеркаваньняў | Ад 2 да 5 выпускаў | 1 выпуск |
Частасьць выхаду ў этэр | 5 разоў на тыдзень | 1 раз на тыдзень |
Наяўнасьць арбітра ў студыі | Мікалай Сванідзэ | Не (ёсьць закадравы голас) |
Тэмы перадачаў і вынікі галасаваньняў
рэдагаваць№ | Дата | Тэма | Вынікі галасаваньня (за Кургіняна (Кісялёва) — за Сванідзэ) | Відэа | |||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Масква і Цэнтр- альная Расея |
Урал і Заход- няя Сыбір |
Усходняя Сыбір | Далёкі Ўсход | Камчатка | Відэа- парталы |
Расея-1 | |||
1 | 11.08.2011 | Прававая абароннасьць: ад сталінскіх надзвычайных троек да справы Магніцкага | 37 017 — 7709 83 % — 17 % |
63,4 %-36,6 % | Паглядзець | ||||
2 | 18.08.2011 | Надзвычайнае становішча: ад Карнілава да ГКЧП | 63 854 — 10 255 86 % — 14 % |
86,7 %-13,3 % | 88,2 % — 11,8 % | 85,5 % — 14,5 % | 77,4 %-22,6 % | Паглядзець | |
3 | 25.08.2011 | Палітычнае цунамі: ад падзеньня Бэрлінскага муру да падзеньня рэжыму Кадафі | 57 254 — 5899 91 % — 9 % |
93,6 % — 6,4 % | 93,4 % — 6,6 % | 92,9 % — 7,1 % | 74,9 %-25,1 % | Паглядзець | |
4 | 01.09.2011 | Назапашваньне капіталу: ад перабудоўных каапэратываў да справы Хадаркоўскага | 38 393 — 10 609 78 % — 22 % |
79,2 %-20,8 % | 79,2 % — 20,8 % | 81,2 % — 17,8 % | 81,8 %-18,2 % | Паглядзець | |
5 | 07.09.2011 | Адносіны з Захадам: ад Пакта Молатава-Рыбэнтропа да сёньняшніх антызаходніх настрояў | 55 087 — 6616 89 % — 11 % |
89 % — 11 % | 89 % — 11 % | 92,5 % — 7,5 % | 94,9 % — 5,1 % | Паглядзець | |
6 | 14.09.2011 | Сацыяльная справядлівасьць: ад сталінскае сыстэмы разьмеркаваньня да сучаснага расслойвайньня грамадзтва | 68 499 — 9 192 88 % — 12 % |
95,6 % — 4,4 % | Паглядзець | ||||
7 | 21.09.2011 | Лёс капіталізму: Ад Капіталу Маркса да сучаснага фінансавага крызісу | 60 015 — 6 291 90,5 % — 9,5 % |
95,5 % — 4,5 % | 97,2 % — 2,8 % | 88,7 %-11,3 % | Паглядзець(недаступная спасылка) | ||
8 | 28.09.2011 | Разгон парлямэнту: ад роспуску Думы ў 1907 годзе да кастрычніка 1993-га | 63 644 — 6 522 91 % — 9 % |
94,8 % — 5,2 % | 96,8 % — 3,2 % | 97,3 % — 2,7 % | 97,5 % — 2,5 % | Паглядзець | |
9 | 12.10.2011 | Лёс Юліі Цімашэнка: ад трыюмфу да абвінавачваньня | 88,6 % — 11,4 % | 88,6 %-11,4 % | Паглядзець | ||||
10 | 19.10.2011 | Інтэлектуальныя страты: ад філязофскага параходу да сучаснае «ўцечкі мазгоў» | 84,2 %-15,8 % | Паглядзець | |||||
11 | 26.10.2011 | Палітычная адстаўка: ад Хрушчова да Гайдару | 109 000 — 46 714 70 % — 30 % |
92,2 % — 7,8 % | Паглядзець(недаступная спасылка) | ||||
12 | 02.11.2011 | Здань камунізму: ад кастрычніцкага перавароту 1917-га году да сучасных антыбуржуазных выступаў | 113 902 — 46 523 71 % — 29 % |
Паглядзець | |||||
13 | 18.01.2012 | Лёс дзяржаўнае ўлады: ад лютага 1917 году да праспэкту Сахарава | 89 324 — 12 749 87.5 % — 12,5 % |
80 % — 20 % | 81 % — 19 % | 90.5 % — 9,5 % | 95.6 % — 4,4 % | Паглядзець | |
14 | 25.01.2012 | Глябальнае абуджэньне: ад галоснасьці да твітарных рэвалюцыяў | 73 020 — 7 559 91 % — 9 % |
91,9 % — 8,1 % | 93 % — 7 % | 94,7 % — 5,3 % | 96,8 % — 3,2 % | Паглядзець(недаступная спасылка) | |
15 | 01.02.2012 | Выбарныя тэхнаґёгіі: ад 1996 году да нашых дзён | 68 009 — 9 385 87,87 % — 12,13 % |
84,4 % — 15,6 % | 90,8 % — 9,2 % | 91,9 % — 8,1 % | Паглядзець(недаступная спасылка) | ||
16 | 14.03.2012 | Палітычны пратэст: ад Майдану да Арбату | 44 680 — 22 731 66 % — 34 % |
Паглядзець(недаступная спасылка) | |||||
17 | 21.03.2012 | Палітычныя зьняволеныя: ад дзекабрыстаў Сэнацкай плошчы да «дзекабрыстаў» Балотнае | 36 264 — 23 186 61 % — 39 % |
50,4 % — 49,6 % | Паглядзець(недаступная спасылка) | ||||
18 | 28.03.2012 | Палітычная журналістыка: ад барбарскай інтэлігенцыі Каткова да "анатоміі пратэсту" НТВ | 15 350 — 29 549 34 % — 66 % |
22,1 % — 77,9 % | Паглядзець(недаступная спасылка) | ||||
19 | 04.04.2012 | Дзяржава й асабістае жыцьцё: ад савецкага артыкула за гомасэксуалізм да антыгейскага закону сёньня | 34 970 — 7 582 82 % — 18 % |
Паглядзець(недаступная спасылка) | |||||
20 | 18.04.2012 | Царква й дзяржава: ад ганеньняў 20-х гадов да свабоды сумленьня сёньня | 36 811 — 13 612 73 % — 27% |
77,5 — 22,5 | Паглядзець | ||||
21 | 25.04.2012 | Свабода слова: ад ґазэты «Праўда» да Інтэрнэту | 20 179 — 9 984 67 % — 33% |
Паглядзець | |||||
22 | 16.05.2012 | Вялікая Айчынная вайна: ад пачатку Другой сусьветнай да сьвята Перамогі сёньня | 31 774 — 8 101 79,7 % — 20,3% |
Праглядзець | |||||
23 | 06.06.2012 | Ваенная пагроза: ад Карэі і Віетнаму да Сырыі сёньня | 22 781 — 5 634 80% — 20% |
Праглядзець |
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Гістарычны працэс — відэа, абмеркаваньне перадачы, галасаваньне он-лайн