Мікалай Сванідзэ
Мікалай Сванідзэ (па-расейску: Николай Карлович Сванидзе; 2 красавіка 1955 году, Масква — 11 верасьня 2024, Масква) — расейскі тэлежурналіст, гісторык, вядоўца тэлевізійных праграмаў «Люстэрка», «Падрабязнасьці», «Кантрасты», «Суд часу» (на Пятым канале з 2010 па студзень 2011 году), «Гістарычны працэс». Аўтар цыклю дакумэнтальных перадачаў пра гісторыю Расеі «Гістарычныя хронікі з Мікалаем Сванідзэ» на канале «Расея». Сябра Грамадзкай палаты Расейскай Фэдэрацыі. З 2009 году да ліквідацыі камісіі ў 2012 году — сябра Камісіі па процідзеяньні спробам фальсіфікацыі гісторыі ў шкоду інтарэсам Расеі. Выкладчык Маскоўскага інстытуту тэлебачаньня й радыёвяшчаньня «Астанкіна».
Мікалай Сванідзэ | |
рас. Николай Сванидзе | |
Імя пры нараджэньні | рас. Николай Карлович Сванидзе |
---|---|
Род дзейнасьці | журналіст |
Дата нараджэньня | 2 красавіка 1955 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 11 верасьня 2024[1] (69 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Грамадзянства | Расея |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст, вядовец, грамадзкі дзяяч, тэлежурналіст, радыёвядучы |
Месца працы | |
Сябра ў | Рада пры прэзыдэнце Расеі па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці і правох чалавека[d], Грамадзкая палата РФ першага скліканьня[d], Грамадская палата Расійскай Федэрацыі другога склікання (2008—2010)[d], Грамадская палата Расійскай Федэрацыі трэцяга склікання (2010—2012)[d], Грамадская палата Расійскай Федэрацыі чацвёртага склікання (2012—2015)[d], Грамадская палата Расійскай Федэрацыі[d], Presidential Commission of the Russian Federation to Counter Attempts to Falsify History to the Detriment of Russia's Interests[d], Russian Jewish Congress[d] і Union of Journalists of Moscow[d] |
Маці | Адэлаіда Анатолеўна Сванідзэ[d] |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьНазваны ў гонар дзеда — расстралянага ў 1937 годзе партыйнага дзеяча Мікалая Самсонавіча Сванідзэ. Бабуля Сванідзэ па бацькаўскай галіне — Цыля Язэпаўна была чальцом партыі бальшавікоў. Па словах Мікалая Сванідзэ, яна ненавідзела Сталіна.
Скончыў 56-ю маскоўскую спэцыялізаваную школу з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы. Скончыў гістарычны факультэт МДУ (1977), адмысловасьць гісторык. Працаваў у Інстытуце ЗША і Канады РАНАВ.
На расейскім тэлебачаньні — з 1991 году. У 1999 годзе — вядоўца аналітычнае праграмы на РТР. З 1996 году — намесьнік старшыні, а зь лютага 1997 па травень 1998 году — старшыня ВГТРК. Аўтар і кіраўнік цыклю гістарычных тэлевізійных праграмаў і тэлестужак.
Сябра бюро Саюзу журналістаў Масквы.
Зь лістападу 2005 году да траўня 2014 году — сябра Грамадзкае палаты Расейскае Фэдэрацыі, у складзе Камісіі па камунікацыях, інфармацыйнай палітыцы й свабоды слова ў сродках масавае інфармацыі[2]. Займаў пасады сябра Рады Грамадзкае палаты Расейскае Фэдэрацыі, старшыні камісіі Грамадзкае палаты па міжнацыянальных адносінах і волі сумленьня, сябра міжкамісійнае працоўнае групы па міжнароднай дзейнасьці Грамадзкае палаты, сябра камісіі Грамадзкае палаты па грамадзкім кантролі за дзейнасьцю праваахоўных органаў і рэфармаваньнем судова-прававое сыстэмы з правам дарадчага голасу[3].
Падтрымліваў меркаваньне, што нацыянальная большасьць абавязана клапаціцца пра праблемы нацыянальных меншасьцяў, паколькі большасьць — больш і мацней:
Расеец ў Чачні павінен сябе адчуваць камфортна, гэтак жа як і чачэнец — у Маскве (з інтэрвію ў перадачы Глеба П’яных канала НТБ, прысьвечанае суду над «Чорнымі каршакамі»). | ||
У 2006 годзе зьняўся ў кіно, згуляўшы ролю Алёшы Сванідзэ, брата першае жонкі Сталіна Ката Сванідзэ ў тэлесэрыяле «Жонка Сталіна»[4].
У 2007 году ўзначаліў катэдру журналістыкі факультэта журналістыкі РГГУ.
Узнагароды
рэдагаваць- Ордэн Пашаны (14 траўня 2001 году) — за вялікі ўнёсак у разьвіцьцё расейскага тэлебачаньня й радыёвяшчаньня
- Ордэн «За асабістую мужнасьць» (17 студзеня 1994 году) — за мужнасьць і самаадданасьць, выяўленыя пры выкананьні прафэсійнага абавязку ва ўмовах, спалучаных з рызыкаю для жыцьця
- Мэдаль Упаўнаважанага па правах чалавека ў Расейскай Фэдэрацыі «Сьпяшайцеся рабіць дабро» (2007)[5]
- Ляўрэат прэміі ТЭФІ ў намінацыі «Вядоўца інфармацыйнае праграмы» (1995)[6]
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- 19 сьнежня 2008 году ў інтэрвію радыёстанцыі «Рэха Масквы» ў праграме «Адмысловае меркаваньне» Мікалай Сванідзэ ўхваліў вольны доступ да прагляду фільмаў з цыклю «Гістарычныя хронікі» й выказаў глыбокае задавальненьне іх шырокім распаўсюдам у Інтэрнэце.
- У лістападзе 2008 году браў удзел у стварэньні партыі «Правая справа»[7].
Крытыка
рэдагавацьГенэрал-маёр КДБ СССР у адстаўцы Юры Драздоў адзначыў, што ён зь цікавасьцю глядзеў перадачу «Суд часу» з удзелам Сванідзэ, які, па меркаваньні Драздова, «рэгулярна знарок замоўчвае пра важныя факты, ну, а калі суразмоўца яму пра іх нагадвае, то ён яго хутка абрывае». Па яго меркаваньні, Сванідзэ ў гэтай перадачы дэманстраваў «прынцып выбарковае памяці ў стаўленьні гісторыі», а таксама «глыбіню працы амэрыканцаў па ажыцьцяўленьні апэрацыі ўплыву на адваротны бок». Пры гэтым Драздоў растлумачыў, што ў ЗША распрацавана «вельмі цікавая сыстэма ўплыву на вялікія людзкія масівы, для таго, каб пераканаць іх прыняць амэрыканскі пункт гледжаньня па той ці іншай нагодзе»[8].
Сям’я
рэдагаваць- Бацька — Карл Сванідзэ (нар. 1921), адзін з кіраўнікоў Палітвыдату пры ЦК КПСС.
- Маці — Адэляіда Сванідзэ (нар. 1929), гісторык-мэдыевіст, адмысловец па Скандынавіі, выкладчыца МДУ і РГГУ.
- Жонка — Марына Жукава, журналістка, галоўная рэдактарка тэлепраграмы «Люстэрка»[9][10].
- Сын — Андрэй.
Сьпіс твораў
рэдагаваць- Палітыка, жанчыны, футбол. — М.: Амфара, 2006. — 399 с. — 7000 ас. — ISBN 5-367-00167-X
- «Мядзведзеў» (у суаўтарстве з жонкаю Марынаю Сванідзэ). — М.: Амфара, 2008. — 329 з. — 10 000 экз. — ISBN 978-5-367-00743-5
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Московский комсомолец (рас.) — Россия: Московский комсомолец, 1919. — ISSN 1562-1987; 1606-531X; 1857-3738
- ^ Спіс чальцоў Грамадскае палаты (2008 год)
- ^ Афіцыйны сайт Грамадзкае палаты
- ^ Жонка Сталіна
- ^ Даклад Упаўнаважанага па правах чалавека ў Расейскай Фэдэрацыі за 2007 год(недаступная спасылка)
- ^ Пераможцы конкурсу «ТЭФІ-1995»
- ^ Мікалай Сванідзэ: Разумны кантакт з Крамлём дасьць «правым» шанец выжыць
- ^ Расея для ЗША — не зрынуты супернік.
- ^ Энцыкляпэдычны даведнік «Пад адною зоркаю з „Сузор’ем“»
- ^ Радыёстанцыя «Рэха Масквы»/Перадачы/Кніжнае казіно/Нядзеля, 10.06.2007: Мікалай Сванідзэ, Аляксандр Дранаў
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Інтэрвью зь Мікалаем Сванідзэ пра вытокі канфлікту вакол навучальнага дапаможніка «Гісторыя Расеі. 1917—2009» — студзень 2011 году
- Інтэрвью
- Інтэрвью праграме «Майстра»: тэкст, аўдыё, відэа (аўтар праекту Дыяна Бэрлін), 30 сьнежня 2009 году
- Інтэрвью часопісу «Партнэр» (ФРГ)(недаступная спасылка), люты 2010 году
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|