Гінівіл (? — па 1398) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста троцкі (1398).

Гінівіл
лац. Ginivił / Hinivił
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1398
Дзеці Начка

Вілікін (Willikin) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак' (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[2]), а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[3]. Такім парадкам, імя Гінівіл азначае «пачатак волі»[4] (тое ж, што і імя Вількін).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gynewille, houptman czu Tracken[5], Gynewille, capitaneus in Trakken[6] (12 кастрычніка 1398 году); Кгинивилу чоловекъ Рукти (Кгинивил[7]; 1440—1492 гады)[8].

Біяграфія

рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду. Выступаў як сьведка ў Салінскай умове (1398 год), дзе значыцца старостам троцкім. У канцы XIV ст. на загад Вітаўта разам з Васілём Барэйкавічам ваяваў супраць Карыбута Альгердавіча.

Меў сына Начку[7].

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 356, 1593.
  2. ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  5. ^ Die Staatsverträge des Deutschen Ordens in Preussen im 15. Jahrhundert. Bd. 1. — Marburg, 1970. S. 12.
  6. ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 4. — Reval, 1859. S. 227.
  7. ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 237.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 48.

Літаратура

рэдагаваць