Вількін
Вількін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Вількін лац. Vilkin | |
Wilkin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Willo + Ginn Willo + суфікс -кін (-kin) |
Іншыя формы | |
Зьвязаныя імёны | Гінівіл |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Вількін» |
Паходжаньне
рэдагавацьВілікін, Вілкін або Вількен (Willikin, Wilkin[1], Wilken[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) паходзіць ад гоцкага wilja 'воля', а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[4] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[5]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[6]. Такім парадкам, імя Вількін азначае «пачатак волі» (тое ж, што і імя Гінвіл)[7].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wilkin[8]: Vilkinius (1255 год)[9], Wilkini (1276 год)[10].
У Прусіі бытавала імя Вількін: Wilkyn / Wilkine (1393 год)[11].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Вількен (Wilken, Wilkien)[12].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wilkyn von Labiow[13], Wilkine von Labiow[14] (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах); mlinarz Siman Wilkin (1563 год)[15]; po zeszłym ur. Janie Wilkinie (13 траўня 1659 году)[16]; po zmarłym bezpotomnie ur. Janie Wilkinie (20 ліпеня 1661 году)[17]; Franciszek Woysznar Wilkinowicz[18], Jan Wilkinowicz[19] (1690 год)[a].
Носьбіты
рэдагаваць- Ігнаці Вількіновіч (1690—1757) — дзяяч Каталіцкай Царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім[22]
Вількіны (Wilkin) — вольныя людзі зь мястэчка Жалудку, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[23].
Вількіны — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[24].
У дэкрэце Лідзкага падкаморскага суду 1774 году ўпамінаўся грунт Вількінішкі[25].
У гістарычнай Прусіі існуе вёска Вількінэн.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Briggs K. An index to personal names in English place-names. — Nottingham, 2023. P. 292.
- ^ Andresen K. G. Konkurrenzen in der Erklärung der deutschen Geschlechtsnamen. — Heilbronn, 1883. S. 18, 143.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 355.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 356.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 288.
- ^ Codex diplomaticus Poloniae. T. 2. — Varsaviae, 1848. P. 53.
- ^ Codex diplomaticus Poloniae. T. 2. — Varsaviae, 1848. P. 91.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 117.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 358.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 673.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 672, 673, 675.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 410.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 201.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 304.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 109.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 145.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 102.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 303, 443.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 132.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 211.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 218.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 143.
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)